Мастерская "Зброевы фальварак"

Зброевы фальварак -творческая мастерская кузнецов-оружейников г. Минск

Меч XVa паводле Аўкешота знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета
0

Меч XVa паводле Аўкешота знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета

Меч XVa паводле Аўкешота знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (1490-1550 гг.) дзюралевы варыянт

Далей тэкст Ю.В. Кітуркі:
“Меч пад нумарам КП-8929, які датуецца 1490-1550 гг., быў знойдзены ў Цеханаўцы напачатку 1920-х гг. і перададзены ў Гродзенскі музей Х.Цяцерскім». Захаванасць: пакрыты чорным зацвярдзелым слоем вокіслаў і іржы, штых клінка адламаны.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да навершша. Навершша ў выглядзе сплюшчанай сферы, вертыкальна падзелена на дзевяць долек (накшталт апельсінавых). Крыжавіна плоская, з загнутымі ў бок клінка пашыранымі канцамі, на якіх можна разглядзець рэшткі геаметрычнага арнаменту. Са знешняга боку мяча да крыжавіны прыварана ахоўная дужка ў выглядзе паўакружнасці дыяметрам каля 77 мм. Клінок раўнамерна звужваецца да вастрыя. у сячэнні ромбападобны. Памеры: агульная даўжыня мяча — 950 мм, даўжыня рукаяці -215 мм, шырыня чаранка пры насадцы — 18 мм, навершша — 33×43 мм, даўжыня клінка — 735 мм, шырыня клінка пры насадцы — 31 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок адносіцца да тыпу «ХVа», навершша найбольш адпавядае тыпу «R», крыжавіна—тыпу «6». Мяркуючы па наяўнасці дужкі на крыжавіне і форме навершша можна сцвярджаць, што меч адпавядае ўзроўню развіцця вытворчасці халоднай зброі ў эпоху Рэнесансу, таму яго належьшь датаваць не раней за канец 15 ст., а хутчэй за ўсё — пачаткам 16 ст. Прысутнасць дадзенага мяча на землях ВКЛ пацвярджае ўключэнне гэтых гэрыторый у агульнаеўрапейскі гістарычны працэс і адлюстроўвае змену перыядаў Сярэднявечча і Адраджэння.”
Шаноўнае спадарства – такімі мячамі біліся нашы продкі за Вялікае Княства Літоўскае. Нам было б прыемна аднавіць гэтую зброю. Але пакуль што ў нас замовілі варыянт з дзюраля. Чакаем замовы на сталёвы меч.

Меч  XVa паводле Аўкешота знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета

Меч XVa паводле Аўкешота знойдзены ў Цеханаўцы Бельскага павета

Крыжавіна:

сталь 3, 25 см,

Навершша:

сталь 3

Рукаяць:

Агульная даўжыня рукояти: 2.5 см. Тып мацавання крыжавіны і навершша да ляза: зварны стакан, даўжыня стакана 17 см.

Ляз:

Даўжыня ляза: 73.5 см., выраблены з дзюрадя Д16 АТ, 8 мм.

Меч:

Агульная даўжыня мяча: 95 см. Баланс: 5.5 см ад крыжавіны.

Вага:

1.1 кг.


вклД16АТмечОкшотт

Janberg • 05.09.2018


Предыдущая запись

Следующая запись