Мастерская "Зброевы фальварак"

Зброевы фальварак -творческая мастерская кузнецов-оружейников г. Минск

0

Мужчынская вопратка на Беларусі ў ХІ-ХVІІІ стагоддзях.

Уводзіна:

Вывучаючы і рэканструюючы сярэднявечную культуру і побыт Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, мы сапхнуліся з тым, што знайсці пэўныя звесткі і крыніцы ў гэтай вобласці даволі складана. Яшчэ складаней набыць якасную літаратуру з прычыны абмежаванасці тыражу. Мэта дадзенага артыкула выправіць гэты непрыемны факт. Мы радыя правпанаваць 2-е часткі кнігі «Мужчынскі касцюм на Беларусі» В.М. Бялявіна Л.В. Ракава скарочаныя намі ў рамках ХІ-ХVІІІ стагоддзяў.


Плечавое і паясное мужчынскае адзенне ў ХІ-ХVІІІ стагоддзях.

княжацкі касцюмСамай старажытнай часткай мужчынскага плечавога адзення беларусаў, як i ycix усходніх славян, з’яўляецца кашуля (сарочка, рубаха, лянка, срачыца). Гэтымі тэрмшамі агульнаславянскага паходжання называюцца мужчынскія i жаночыя кашулі ў украінцаў i pycкіх. Падобныя назвы мае кашуля ў палякаў, чэхаў i сербаў.
Найбольш архаічным тыпам усходнеславянскай мужчынскай кашулі, паводле меркаванняў рускіх даследчыкаў адзення i беларускіх этнолагаў, хутчэй за ўсё была тунікападобная льняная кашуля без швоў на плячах. Яна не мела каўняра (ворат проста абшываўся паскай тканіны) i, відаць, мела разрэз пасярэдзіне грудзіны. Пад горлам сарочка зашпільвалася на гузік або завязвалася стужкай, тасёмкай, паскай тканіны. Такі тып мужчынскай кaшулі вядомы yciм усходнім славянам. У рускіх яна называлася «галашыйкай»3. У XII—XIII стст. лён i пянька уваходзілі ў даніну, якую сяляне плацілі князям i баярам у Старажытнарускай дзяржаве.
Тунікападобная кашуля з’яўлялася найбольш старажытным відам мужчынскай нацельнай вопраткі ў народаў Прыбалтыкі, Паволжа, Дагестана i інш.
Аб месцы разрэза вората на грудзях старажытнаславянскай тунікападобнай мужчынскай кашулі даследчыкі прытрымліваюцца розных поглядаў. А. В. Арцыхоўсю лічыў, што у XI—XII стст. найбольш пашыранай была кашуля з бакавым разрэзам вората (касаваротка), іншыя даследчыкі — Г. С. Маслава, Г. Г. Громау, Л. А. Малчанава — наадварот, прытрымліваліся таго пункту гледжання, што ў старажытнасці бытавала льняная кашуля з разрэзам пасярэдзше грудзіны, таму што у XIX ст. такі тып кашулі ўяуляў сабой больш архаічную форму ў параунанні з касавароткай.
Вывучэнне пазнейшых тыпаў традыцыйнай мужчынскай кашулі, добра вядомых па матэрыялах XVIII—XIX стст., дае падставу меркаваць, што i у раннім сярэднявеччы ва усходніх славян мужчынскаякашуля была доўгай, часам за калена. Hacілi кашулю ў комплексе са штанамі, навыпуск. Па бёдрах яна абавязкова падпяразвалася поясам. Здаралася, што ў сялян кашуля летам была адзіным адзеннем. Яшчэ у канцы 60-ых гг. XX ст. старыя людзі на Вщебшчыне паведамлялі, што, па сямейных паданнях, ix дзяды у XIX ст. пачыналі нaciць штаны толькі перад жаніцьбай. Аб існаванні гэтай з’явы ў беларусаў пісала i Г. С. Маслава.
Старажытная тунікападобная кашуля-галашыйка. Мініяцюра з «Жыція Сергія Раданежскага». XVI ст.

Паясным мужчынскім адзеннем старажытных жыхароў Беларусі былі ільняныя або суконныя штаны. Па адной з версій ўсходнія славяне запазычылі ix ад скіфаў, якія на конях качавалі па прычарнаморсюх стэпах за 500 гадоу да н. э. Аднак у кнізе «Створана чалавецтвам» Ю. В. Брамлей i P. Г. Падольны расказалі аб раскопках пад горалам Уладзьмipaм, у час якіх былі знойдзены астанкі людзей у футравых штанах, якія жылі 20 тысяч гадоў таму назад, задоўга да прыручэння каня. Гэта знаходка гаворыць аб тым, што штаны ў славян з’явіліся хутчэй за ўсё пад уздзеяннем кліматычных умоў, а не верхавой язды на конях.
касцюм заможнага сяляніна

Напрыканцы XIX — пачатку XX ст. у розных рэгіёнах Беларусі мужчынскае паясное адзенне насіла назвы «штаны», «нагавіцы», «ганавщы», «парты», «учкуры», «майты» i г. д. Дарэчы, у рускіх да XVIII ст. не толькі штаны, але i уся мужчынская вопратка называлася «порты».

Л. У. Дучыц, паводле археалапчных даных, лічыць, што мужчынскія штаны жыхароў белаpycкіх зямель у раннім сярэднявеччы, як i ў рускіх, былі нешырокімі. Ix кроілі з прамых палотнішчаў, перагнутых па аснове. У шагу паміж палотнццчамі ўшывалі ўстаўку або кліны. Пояс рабіўся нешыpoкім i завязваўся вакол таліі.
Адзенне упрыгожвалі нашыўнымі металічнымі пранізкамі, спіралькамі i бляшкамі. Неабходным элементам мужчынскага касцюма з праславянскіх часоў на Беларусі быўскураны, тканы, плецены ці шаўковы пояс, да якога часта прымацоўвалі падвескі-амулеты.
Як i ў Заходняй Еўропе, у Вялікім княстве Лliтоўскім з ростам i ўзмацненнем гарадоў множыўся слой багатых paмecнiкaў i купецтва, якія вялі актыўны ўнутраны i замежны гандаль. Дзякуючы купцам паміж гарадамі розных рэгіёнаў Беларусі налaджвaлicя i пашыраліся эканамічныя сувязі.
На мужчынскі касцюм у сярэдневеччы вяллікі ўплыў аказвала ваеннае адзенне. Пад кальчугу апраналі палатняную ці суконную кашулю з прашытага у некалькі столак палатна або сукна даужынёй да сярэдзшы сцёгнаў i суконныя або палатняныя штаны, якія запраўлялі ў скураныя боты.

Касцюм сялян XVIII ст. Малюнак А. Даманокага. 1742 г.Па меркаванню некаторых даследчыкаў адзення, з цягам часу суровы ваенны быт як бы выцесніў кашулю з ужытку сярэдневяковага воіна. Замест яе стау ў XIII ст. ужывацца падлатнікпаўкаптан пераважна з баваўнянай або суконнай тканіны, падбіты ватай. Пасля нашэсця татар жыхары усходнерускіх зямель пачалі рабіць кашулі вышэй каленяў i ворат разразаць не пасярэдзіне грудзіны, а налевым баку, а на Беларусі старажытнаруская кашуля з разрэзам вората пасярэдзіне грудзей захоўвалася да канца XIX ст.
У сялян i гараджан кашуля ніколі не выходзіла з ужытку нi ў штодзённай працы, нi ў святочныя дні. Прыстасаваны да працоўных заняткаў i ўмоў жыцця сялянскі касцюм на працягу стагоддзяў не паддаваўся уздзеянню моды i паступова набываў нацыянальны характар. Па-ранейшаму сялянскі касцюм на Беларусі складаўся з кашулі даужынёй да каленяў i ніжэй, якая была тунікападобнага крою з прамымі доўгімі рукавамі, падпяразанай тканым ці скураным поясам з металічнай спражкай i нешырокіх доўгіх штаноў-нагавіц. Да пояса сяляне звычайна прычэплівалі неабходныя ў штодзённым ужытку рэчы: ножык i скураную сумачку-каліту з кpэciвaм, cyxiм грыбам-трутавіком для запальвання агню ад icкры i грабеньчыкам. Кашуля у комплексе са штанамі служыла сялянам адзінай вопраткай летам i хатняй адзежай зiмой.
Традыцыйны касцюм беларуса з нешырокімі палатнянымі нагавіцамі. Веска Чучавічы Мазырскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Летні сялянскі касцюм. Веска Радастаў Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пачатак XX стУ канцы XV — пачатку XVI ст. на Беларусі падаткі з гарадоў i пошлінныя зборы з купцоў сталі icтотнай крыніцай папаўнення веліканяжацкай казны. Жаданне ператварыць эканамічную дзейнасць гарадскіх жыхароўу у пастаянную крыніцу свaix даходаў праявілася у палітыцы даравання гарадам (ад імя вялікага князя літоўскага ці ўладара прыватна-ўласніцкага горада) прывілеяў на магдэбургскае права.
Па гэтых прывілеях (граматах) гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці i павінасцей, iм гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам i дазвалялася выбіраць свой орган улады — магістрат, а таксама суд, ствараць рамесныя аб’яднанні — цэхі.
Паглыбленне падзелу працы, узнікненне i пашырэнне у гарадах цэхавай вытворчасці садзейнічалі выдзяленню кравецтва у асобнае рамяство i уніфікацыі адзення гараджан, абумовіўшы ўзрастаўшае яго адрозненне ад вясковага як у спосабах пашыву, матэрыяле, так i у структуры ўсяго касцюмнага комплексу. Так, напрыклад, у першай палавіне XVII ст. пашывам адзення у Магілёве займаўся кравецкі цэх, які ў 1634 г. атрымаў каралеўскі прывілей. Развіццё рамяства i гандлю стварыла слой багатых гараджан, грашовыя сродкі якіх далі iм магчымасць паставіць у залежнасць ад сябе многіх збяднелых шляхціцаў.
Пашыренне і ўзмацаванне гандлёвых сувязей Вялікага княства Літоўскага як з Усходам, так і з Заходняй Еўропай, забяспечвалі ў гарадах на тэрыторыі Беларусі шырокі выбар імпартных тканін і аздабленчых матэрыялаў для вопраткі (галуны, гузікі, гузы, гаплікі, карункі, стужкі шнуры і г.д.), а таксама гатовага адзення. Шаўковыя і баваўняныя тканіны імпартаваліся ў асноўным з Усходу: Турцыі, Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Індыі. Асноўную масу заходнееўрапейскага імпарту складалі шарсцяныя тканіны з Англіі, Германіі, Чэхіі, Францыі, Галандыі, Італіі.

У XVI – першай палавіне XVII ст. у асяроддзі магнатаў, шляхты і багатых гараджан Вялікага княства Літоўскага было прынята выстаўляць касцюм напаказ, як сімвал свайго месца ў сацыяльнай іерархіі грамадства. Мужчыны і жанчыны шылі адзенне, з шаўковых, аксамітных, суконных і палатняных тканін яркіх колераў. Туалеты як магнатэрыі, так і шырокіх слаёў шляхты вылучаліся празмернай пышнасцю, складанасцю і мноствам упрыгажэнняў з золата і каштоўных камянёў.
На дэліі, феразі, газукі жупаны і пакрыццё шуб выкарыстоўваліся пераважна шаўковыя тканіны і аксаміты. Згодна актавым матэрыялам, найбольш пашыранымі ўсходнімі шаўковымі тканінамі з узорамі аднаго колеру, якія ішлі на пашыў і пакрыццё розных прадметаў адзення, былі адамашак і кітайка. Верхнія кашулі шылі з талету (каштоўнай шаўковай тканіны, затканай золатам, але больш танай за златаглава), блавату (тонкага шоўка блакітнага колеру), атласу, адна- і двухколернай парчы.
З больш шчыльных і тоўстых шаўковых тканін на шыццё касцюмаў ішлі канавац, кгрубрын, табін, тафта, цындардот, чынтакор і інш. Акрамя шаўковых тканін шырока выкарыстоўваліся розных колераў і сартоў аксаміты, гладкія і рытыя, сая. Рытым называўся ўзорысты аксаміт, узор на якім ствараўся рознай вышынёй ворсу. Найбольш каштоўнымі сартамі аксаміту былі златаглаў і срэбраглаў, у якіх аснова была з шоўку, а ўток з залатых або сярэбраных нітак.
Розныя віды і сарты сукнаў, якія імпартаваліся на тэрыторыю княства і ішлі на пашыў розных прадметаў мужчынскага адзення, называліся па назве краіны, дзе гэта сукно было выраблена (“англейское” , “влоское”, “чешское”, “швебединское”), па назве горада (“лунское”), відаць, па назве мясцовасці (“лупанское”, “мышынское”, “брезінское”), па сартах (“каразея”, “утерфин”, “файлюндыш”, “крюмлис” і інш.).
Гараджане і шляхта, якія не мелі дастаткова грошай на вопратку з каштоўных тканін, выкарыстоўвалі іх толькі для яе аздаблення (на каўняры, манішкі, шлягі, вылогі, пятліцы і г.д.), што было пашырана ў больш-менш маёмасных слаях насельніцтва і ў іншых еўрапейскіх краінах.

У 1506 г. на польскі прастол быў абраны Жыгімонт І Стары, жанаты з міланскай герцагіняй Бонай Сфорца. Яны запрасілі ў Кракаў (тагачасную сталіцу Польскай Кароны) італьянскіх скульптараў, жывапісцау, паэтаў, вучоных, дзякуючы чаму ўзpoc уплыў рэнесансавай італьянскай культуры амаль на ўсе галіны культурнага жыцця Беларусі, у тым ліку i на адзенне. Гэтаму спрыяла i размяшчэнне яе у цэнтры Еуропы, на стыку Захаду i Усходу.
Менавіта ў часы Жыгімонта I Старога, як паказваюць іканаграфічныя i актавыя матэрыялы у Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы, пашыраецца новы від кароткага мужчынскага i жаночага плечавога адзення італьянскага паходжання —саян. У мужчын гэта быу лёгкі каптан з сукна ці ўзорыстых парчовых тканін звычайна з трохкутным ці квадратным выразам вакол шыі i кapoткiмi, даужынёй да лакця шыроюмі рукавамі. Складаўся саян з кшталта — нагрудніка, які шчыльна ахопліваў фігуру да таліі. Па лініі таліі да кшталта прышываліся шыромя кліны даўжынёй да палавіны сцёгнаў. У пачатку XVІ ст. як від лёгкай плечавой вопраткі пануючых саслоўяў розныя варыянты саяна былі pacпаўсюджаны У Італіі, Icпaнii, Германіі. Глогер называе саян кароткай сукняй.
У матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі на працягу XVI ст. саяны сустракаюцца даволі часта як адзенне шляхты i гараджан: «соянъ чорный утерфиновый зъ оксамитнымъ кшталтомъ»(1582 r.), «соянъ фолендышу зеленого зъ оксамитомъ чорнымъ» (1596 г.) i г. д. Разам з лёгкiмi летнімі саянамi прадстаунікі шляхецкага саслоуя у Вялікім княстве Лiтoўcкiм насілі у другой палавіне XVI саяны, падбітыя футрам: «саянік аксамітны брушкамі лісімi падшыты» (1582 г.).
На італьянскую культуру арыентаваўся i сын Жыгімонта I Старога Жыгімонт II Аўгуст — апошні кароль з роду Ягелонаў. Ён склікаў сейм у Любліне ў 1569 г., на якім Карона i Вялікае княства Літоўскае былі аб’яднаны у адзіную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
Узмацненне рознабаковых сувязяў княства з Польшчай ва умовах адзінай дзяржавы, а таксама з Германіяй i асабліва з Францыяй, садзейнічала таму што адзенне вышэйшага саслоўя i гараджан Вялікага княства Лiтoўcкara стала развівацца у агульным рэчышчы еўрапейскай моды, складаючы адну з разнавіднасцей еўрапейскага касцюма.
На Беларусь у XVI ст. завозілася палатно «ко-ленскае», «туробшскае», «падгорскае» i інш. 3 гэтых гатункаў палатна для прадстаунікоў прывілеяванага саслоўя Вялікага княства Літоўскага шылі кашулі, якія аздаблялі карункамі, складачкамі, зашчыпамі на грудзях. Верхнія кашулі, якія нaciлi паверх ніжніх палатняных, шылі з шаўковых (ядвабных) тканін i багата ўпрыгожвалі вышыўкай, каштоўнымі камянямі. Так, у aпicaннi маёмасці Хадкевічаў у 1569 г. гаворыцца, што ў адной са скрынь знайшлі «кашульку дитячью зъ золотомъ, а три кошульки дитячихъ простыхъ коленскихъ», а у другой скрыні была «…кошулька золотая съ перлы и зъ шлягомъ; колнеръ перловый съ передниками ста-росветскими…». Мінская мяшчанка у 1582 г. абакрала свайго кватаранта, забраўшы у яго сярод іншых рэчаў «кошуль коленъскихъ шесть — одна зъ золотомъ, другая з серебромъ, третея з шолкомъ чырвонымъ, четьвертая з шолкомъ чорнымъ, а две не вышываных»
Верхнія, багата аздобленыя мужчынскія кашулі ў актавых матэрыялах XVI ст. часта называюцца шатамі споднімі: «шата исподняя талетова зъ рука¬вами и заложка (Заложка — нагруднік з каштоўнай тканіны, які завязвауся тасёмкамі пад кауняром i на таліі.) талетова, на рукаве пунталевъ; шата талету бурнатного съ перлами, рукава тоежъ шаты съ перлы и заложка съ перлы» (1569 г.). Як адзначаюць мовазнаўцы, у старажытнабеларускай мове слова «шаты» пад уплывам польскай мовы атрымала сэнсавае адценне «пышнае адзенне».
Паміж словамі «сарочка» i «кашуля» у старабеларускай мове існавалі семантычныя адрозненні. «Сарочкай» звычайна называлася ніжняя нацельная рубаха, а верхняя, якую апраналі на ніжнюю, — «кашуляй» («въ той скрыни… кошульки две простые, сорочка мужицкая») (1556— 1557 гг.)
Кашулі ў значэнні верхняй лёгкай плечавой вопраткі ўпамінаюцца ў мностве актавых матэрыялаў XVI ст. («кошуля и зъ золотомъ» (1511), «кошулька полотна флямского и зъ золотомъ» (1565).
Партрэты прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя Вялікага княства Літоўскага паказваюць, што ў XVII ст. шырока выкарыстоўваліся «дэкаратыўныя» якасці кашулі. Пашытая з тонкага льнянога палатна з вельмі шырокімі рукавамі кашуля праглядвала ля шыі, у разрэзах рукавоў каптана, на грудзях. Адкладныя белыя палатняныя каўняры i манжэты абшывалі карункамі.
Паясное мужчынскае адзенне ў помніках старажытнабеларускай пюьменнасці прадстаўлена назвамі «ногавицы», «порты», «портки», «гачи», «шаловары», «сподни», «хусты», «убранье», «убиоры», «штаны».
Назва штаноў «ногавицы» («нагавицы») мае старажытнарускае паходжанне i сустракаецца у актавых матэрыялах XV—XVI стст. («отъ ногавици… по три гроши») (1407 г.).
Трэба адзначыць, што актавыя матэрыялы ўтрымліваюць aпicaннe паяснога адзення пераважна прадстаўнікоў найбольш маёмасных груп насельніцтва: магнатэрыі, шляхты, багатых гараджан i рэдка сялян. Таму амаль ўсе названыя тыпы штаноў шыліся з дарагіх, звычайна прывазных тканін («нагавицъ… одны лунские, а другие замшовые») (1556—1557 гг.)
Назвы «портки» («порты») даволі часта сустракаюцца ў актавых матэрыялах XVI—XVII стст. для абазначэння верхніх i ніжніх штаноў («порты белыя влоские») (1556—1557 гг.), «панъ райца сторговалъ сукна на либерыю и портъки» (1697 г.), «Панъ бурмистръ…узялъ сукна на портки» (1697 г.).
Назвы штаноу «гачи» («кгачи», «кгати»), «сподне» («сподни»), «штаны» сустракаюцца у невялікай колькаcцi актавых матэрыялау XVI—XVII стст. («кошуль тры, кгати одны» (1598 г.), «сукна чирвоного на кунтушъ и на жупанъ и на сподне мистру» (1682 г.), «штоны сермяжные двои») (1579 г.). Тэрмін «кгачі», «кгати» ў XVI ст. ужываўся часцей за ўсё ў адносінax да ніжніх мужчынскіх штаноў i штаноў з даматканага палатна. Так у вoпice адзення князя Горскага, які кватараваў у Мінску у 1582 г., называюцца верхнія суконныя штаны «убранье чырвоное кармазыновое, …убранье каразеи белое», атаксама падштанікі: «кгачей полотна ткацкого (даматканага. — Аўт.) четьверы». Ніжнія мужчынскія штаны i бялізна ў цэлым у крынщах XVI ст. абазначаліся яшчэ тэрмінам «хусты», «хусты белыя».
У другой палове XVI — XVII ст. найбольш пашыранай назвай штаноў была лексема «ўбранье» i паланізм «убиоры» («на сорочку и на убране дали золотъ одынъ» (1690 г.), «за шыце кунътушовъ двухъ и жупановъ двухъ и убіоръ двоихъ, за всё дали золотъ семъ» (1697г.).
У ваенных сутычках з татарамі шляхта сярод ваенных трафеяў здабывала шмат каштоўнага адзення, у тым ліку і штаны-шаравары (ад турэцкага «шелвар») з каштоўных усходніх тканін. Па іх узору мясцовыя краўцы шылі такія ж з сукна. Назва такога тыпу штаноў у зборку, якія трымаліся на ўчкуры, сустракаюцца ў дакументах сярэдзіны XVI ст. («шаловары ческаго сукна» (1557 г.), «шаловары зеленого простого сукна» (1556-1557 гг.).
У XVI ст. у Еўропе ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя атрымоўваюць распаўсюджанне кароткія штаны, часта падбітыя ватай або пухам на бёдрах і звужаныя да калена, якія насілі з доўгімі панчохамі, падвязанымі пад каленямі спецыяльнымі падвязкамі. 3 часоў праўлення Жыгімонта I, калі сярод знаці Вялікага княства Літоўскага і Кароны пашыраецца еўрапейская мода, кароткія да калень штаны прадстаўнікі вышэйшага саслоўя сталі насіць і ў Вялікім княстве Літоўскім. Кароткія штаны пад назвай«плюдры» («плюндры») фігуруюць у актавых дакументах канца XVI – першай палавіны XVII ст. («плюдръ двое» (1598 г.), «плюдерки детинные» (1618 г.). Тэрмін «плюдры» паходзіць ад нямецкага «плюдэрхозен» (pluderhosen) — назвы кароткіх да калень штаноў нямецкіх ландскнехтаў першай палавіны XVI ст. — i перайшоў на Беларусь з Германіі праз Польшчу. Гэта былі шырокія, прызбораныя ў поясе грушападобныя штаны-брыджы, якія звужаліся да калена. Шылі ix з шаўковых, аксамітных, суконных тканін, часта падбіваючы па бёдрах пухам, пер’ем або іншымі мяккімі матэрыяламі. Пазней «плюдры» выйшлі з моды, i ix змянілі больш вузкія, даужынёй да кален французскага крою панталоны, але на Беларусі іx па-ранейшаму называлі «плюдрамі».
Еўрапейскі касцюм у Вялікім княстве Літоўскім называлі «нямецкім». Штаны да калень, крой якіх мяняўся згодна модзе ў XVI-XVІІI стст., нacілi прадстаўнікі знакаміцейшых фамілій i гараджане, салдаты i вышэйшыя афіцэрскія чыны. 3 першых дзён XVIII ст. ix увёў у комплекс новага адзення Пётр I. Вышэйшая знаць Вялікага княства Літоўскага выкарыстоўвала на паясное адзенне яркіх колераў сукно, аксаміт, шчыльныя шаўковыя тканіны, гараджане — больш танныя сукны «фалюндыш», «кглокговское», «цвилиховское», «поланкглейское».
У актавых матэрыялах XVI-XVII стст. сярод паяснога адзення еўрапейскага крою вышэйшага саслоўя Беларусі называюцца плюндры ласіныя, паламітавыя, цвіліховыя i інш.
Простая шляхта на тэрыторыі Беларусі трымалася ўсходняга «сармацкага» тыпу адзення амаль да пачатку XIX ст.
У другой палавіне XVI ст. у адзенні гараджан і шляхты разам з прывазнымі тканінамі ўжо даволі шырока, мяркуючы па пісьмовых крыніцах, увайшлі ў побыт прадметы еўрапейскага адзення: «полкопенье ческое тогожъ сукна ческого» (1583 г.), «плащикъ Влоскій китайкою чорною подшитый» (1569 г,), «сукня фалендышавая іспанская доўгая непадшытая… іспанская шата адамашкавая з пятліцамі».
Усходнія тканіны каштавалі вельмі дорага. Імпартныя шаўковыя i аксамітныя тканіны магілёўскія мяшчане паднеслі ў падарунак рускаму цару Аляксею Міхайлавічу, калі ён у 1655 г. наведаў Магілёу. У падарунку быў «бархат череват, атлас гладкой огненной цвет, байберек таусінной шолковый, байберек черевчат шерстяной… бархату мера 10 аршин без чети, атласу 13 аршин с полуарши¬ном, байбереку шолковому 16 аршин без шти вершков, другому байбереку 16 аршин с четью». Байберак — тканіна з кручанага шоўку з залатымі ці сярэбранымі ўзорами.

Адзенне было настолью дарагім, што нават у асяроддзі магнатаў i багатай шляхты яно перадавалася ў спадчыну ад бацькі сыну, перашывалася. Гэта добра відаць на партрэтах Завішаў. На партрэце невядомага мастака Ян Завіша, Biцeбcкi ваявода (1599— 1626), апрануты ў кармазінавую дэлію на гарнастаевым падбоі з такім жа вялікім каўняром. Пад горлам дэлія зашпілена засцежкай-брошкай з каштоўных камянёў. На правым крысе дэліі восем залатых гузоў з каштоўнымі камянямі.
На партрэце яго сына Мікалая Завішы віцебскага кашталяна (1626—1647), мы бачым тую ж дэлію якая зашпілена пад горлам той жа каштоунай засцежкай, але ўжо перашытую, са значна меншым каўняром i замест васьмі каштоўных гузоў на ёй ужо толькі тры.
Такое адзенне ніколі не мылі, таму часта пакутавалі ад блох. Ратаваліся ад ix пры дапамозе спецыяльных блыхаловак (невялікай пасудзінкі, у якую ўстаўлялася палачка, змочаная у свежай крыві труса, зайца або курыцы), якую насілі пад адзеннем. 3 гэтай жа мэтай адзенне перакладвалі пры захаванні духмянымі травамі (палыном, піжмай i iнш.).

Палатняныя кашулі часта мылі дзеля таго, каб захаваць надзвычай каштоўныя тканіны верхняга адзення ад забруджвання, а не толькі з гігіенічных патрэб. У прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя кашулі былі з найтанчэйшага галандскага або нямецкага («коленскага», г. зн. вырабленага у Кёльне) палатна. Шылі ix свабоднымі з доўгімі, вельмі шырокімі рукавамі, а па гарлавіне цi вакол каўняра-стойкі дробна прызборвалі. Maнiшкy i шырокія рукавы кашулі, якія былі відаць у выразе на грудзях i разрэзах рукавоў верхняга адзення, багата ўпрыгожвалі шаўковай (ядвабнай), залатой або сярэбранай вышыўкай.
Тонкае батыставае палатно пры мыцці хутка страчвала беласць, таму звычайна у магнатау быў вялікі запас кашуль. Больш шырокія слаі шляхты, поруч з «коленскімі», нaciлi кашулі з даматканага («ткацкага») палатна, вытканыя ix прыгоннымі сялянамі. Згодна з вопісам маёмасці, харужы Mapцін Падбярэзскі з Віленскага ваяводства меў «кошуль мужскихъ ткацкого полотна и Коленского полотна семь-десять, в каждой по пяти локоть полотна» (1599 г.).
Мяшчане, у залежнасці ад заможнасці, мелі кашулі «коленскія», часам расшытыя шоўкам, тонкiя даматканыя («кужэльныя»), або з грубага палатна «изгребныя», штаны багатыя мяшчане нaciлi суконныя «люнские (з ліёнскага сукна. —Аут.), блакитные и чирвоные».
3 кapoткiмi штанамі сталі насіць i кароткія віды плечавой дзённай вопраткі, што прыдавла больш стройнасці чалавечай постаці. У адзенні шляхты i гараджан вялікую папулярнасць набылі рознага роду кароткія кaптaнiкi. Адны з ix толькі крыху прыкрывалі талію, другія даходзілі да сярэдзіны бядра. Шылі ix з сукна, шаўковых тканін, аксаміту, часам падбівалі розным футрам. Звычайна яны цесна аблягалі стан i шчыльна зашпільваліся спераду на гузікі. Рукавы рабілі пышна прызборанымі ля пляча, а проймы аздаблялі дэкаратыўнымі паскамі тканіны або падбітымі ватай валікамі.
Жаданне зрабіць i паказаць свой касцюм як мага больш багатым i прыгожым вымушала шляхту i гараджан выкарыстоўваць на часткі адзення, якія былі на вачах, каштоўныя тканіны i футры, а на нябачныя — больш танныя: «шубка панская адамашкавая чорная, перад сабалямі падшыты. а зад — кунамі» (1582 г.), «плащикъ чорный, переды рысями подбитый, а зад лисами» (1598 г.). Гарадскія магістраты выдавалі сваім работнікам грошы на перашыццё зношаных службовых кунтушоў на жупаны бо з-пад кунтуша быў відаць толькі перад жупана: «На перашыте барвы старой… зъ кунтушов на жу¬паны, кождому по золотому и осм. пятнадцать» (1699r.).
3 гэтай жа мэтай у XVI ст. у Еўропе выкарыстоўвалі з’ёмныя рукавы i манішкі з каштоўнай тканіны. Рукавы прышпільвалі або прывязвалі матузкамі да проймы верхняй безрукаўнай вопраткі або ніжняй кашулі, а ў выраз каўняра ўстаўлялі багата аздобленую вышыўкай манішку, што стварала ўражанне поўнага камплекта адзення. Відаць, такі прыём зрабіць свой касцюм больш багатым i разнастайным icнаваў i ў Вялікім княстве Літоўскім, хаця ў пісьмовых крыніцах звесткі аб з’ёмных рукавах у мужчынскім адзенні адшукаць не удалося. Тым не менш сцвярджаць, што такой з’явы на тэрыторыі княства не было, нельга, паколкі яны, па-першае, шырока ўжываліся ў жаночым касцюме; па-другое, быў распаўсюджаны звычай шыць адзін i той жа від верхняй вопраткі з рукавамі i без рукавоў («кабаты… два з рукавамі а трэці без рукавоў») (1582 г.); па-трэцяе, у актавых матэрыялах упамінаюцца манішкі да кашуль: «заложка талетава» (1569 г.)80, «колнеръ перловый съ передниками старосветскими» (1569г.).

Дамы нават у багатай шляхты ў XVI—XVIII стст. звычайна былі пакрыты саломай, мелі невялікія вокны, зашклёныя цьмяным шклом, драўляную падлогу i скудную мэбліроўку. Печы, хоць i з дымаходам, зімой не маглі добра абагрэць усе пакоі: «домъ низкій, великій, светлицъ въ немъ чотыри, коморъ три съ печами» (1580 г.). Таму ў якасці начнога адзення шляхта выкарыстоўвала спецыяльную цёплую вопратку, часта падшытую футрам: «чемара до ложка мухаярова себерками подшитая» (1598 г.).
Развіццё культурных i эканамічных сувязей паміж дзяржавамі i пашырэнне магдэбургскага права ў гарадах садзейнічалі хуткаму росту папулярнасці еўрапейскага касцюма сярод магнатэрыі i гараджан Вялікага княства Літоўскага, што аказала ўплыу i на адзенне больш шырокіх слаёў шляхты, якія стараліся быць падобнымі ў адзенні на больш багатых і ўплывовых асоб. У вoпicax адзення i інвентарах зямян i баяр з другой палавіны XVI ст. разам з доўгімі, традыцыйнага крою штанамі, якія называліся «ўбраннямі», «yбiopaмi», упамінаюцца i кароткія штаны еўрапейскага фасону («плюндры», «флундры»): «убранне сукна чорнага, аксамітам брамована; флунд¬ры сукна чорнага, аксамітам брамованы» (1582 г.).

К канцу стагоддзя адзенне магнатаў i багатай шляхты паступова пачало набываць характар адзінага стылёвага комплексу, іначай кажучы, у тое, што мы прывыклі называць касцюмам. Прадметы плечавога i паяснога адзення сталі paбіць аднаго колеру i з адной i той жа тканіны, аздабляючы аднолькавымі матэрыяламі, у процілегласць прынятаму раней звычаю шыць ix з розных тканін i рознага колеру: «кабат и флудры чындэртавыя, аксамггам брамованыя … флудры i кабат цвіліховыя чорныя, аксамітам брамованыя» (1582 г.).
Сяляне па-ранейшаму насілі кашулі палатняныя даматканыя «хлопячыя» (ад слова «хлоп») i з такога ж палатна ці даматканага («сярмяжнага») сукна штаны.
Сярод хатняга i вулічнага кароткага адзення гараджан i шляхты у актавых матэрыялах XVI— XVII стст. часта ўпамінаюцца жупіцы, казыякі, кабаты, сукенкі, камізэлі. Жупіца — кароткі лёгкі каптан з рукавамі або без рукавоу. У матэрыялах Полацкага гродскага суда за 1535 г. ёсць справа полацкага мешчаніна Bacькi Мітковіча, які, будучы запрошаны ў дом суседа на каляцыю (г. зн. на пачастунак) i падпіўшы там, за ноч прайграўся да кашулі. Але «на завътрея, въ овъторокъ, тогь день весь былъ есми въ него и пилъ з нимъ» i адыграў «тое платы свае, штомъ былъ проигралъ», «и надъ то еще его платья и ковшовъ серебныхъ выигралъ» Пасля паміж гульцамі пачалася бойка, i Васька выскачыў праз акно, прыхапіўшы выйграную у суседа аднарадку, а жупіцу вынес на сабе. Была ж тая жупща «червленая люнская»87. У актавай кнізе Гродзенскага земскага суда за 1539-1540 гг. сярод розных прадметаў мужчынскай вoпpaткi жупіца упамінаецца з тлумачэннем, што гэта «адзенне безъ рукавоў»
Казыяка таксама з’яўлялася разнавіднасцю кароткага лёгкага каптана, якая шылася як з рукавамі так i без рукавоў: «… казыяка акъсамиту чорного ритого, другая казыяка акъсамитная безъ рукавовъ» (1598 г.).

Кабат (кобатъ) — кароткі, да палавіны сцёгнаў каптан з рукавамі i без рукавоў: «нашли… лежачое въ каbr /бате замшовомъ и в казыяце сермяжной… тело небощика» (1598 г.).
У тэкстах з другой палавіны XVІ ст. сярод кароткага верхняга адзення сустракаюцца «сукенкі»: «сукенка кароткая непадшыта чорнага простага сукна… сукенка атласная чырвоная» (1582 г.)
Xaтнiм i вулічным плечавым адзеннем мяшчан i шляхты, якое апраналі зверху кашулі, здаўна быўжупан — даўгаполая вопратка з сукна ці шаўковых тканш, пашыраная уніз ад лініі таліі. Ад каўняра да таліі ён зашпільваўся на гуззікі або гаплікі. 3імнія цёплыя жупаны paбілі на падкладцы з шарсцяных тканін, часам падбівалі ватай.
Жупаны падпяразваліся скуранымі, суконнымі, шаўковымі паясамі. Спінку у ix paбілi прыталенай, полы суцэльнымі. 3 бакоў устаўлялі кліны. Ззаду па таліі жупаны моцна прызборвалі або закладалі ў складкі. 3 сярэдзіны XVII ст. жупан сталі насіць у комплексе з кунтушом. У сувязі з гэтым пояс з жу¬пана перайшоў на кунтуш. Змяніуся i крой жупана. Яго сталі менш прызборваць ззаду. Пышныя шырокія рукавы жупаноу у сярэдзіне — канцы XVII ст. часта заканчваліся ля запясця шчыльнымі фигур¬нымі манжэтамі даужынёй амаль да пальцаў. Летам замест жупана часам насілі палатняны зіпун (лёгкі доўгі каптан): «зипун белый полотна коленского з боволною» (1557 г.).
Кунтуш не з’яўляўся спрадвечным польскім адзеннем, а быў запазычаны з кpaiн Усходу. Паводле легенды, турэцкія султаны адорвалі пунсовымі кунтушамі з залатымі гузамі крымскіх ханаў за ваенную службу. 3 другой палавіны XVст. пачасціліся нaбeгi крымскіх татар на Вялікае княства Лiтoўскае i Карону. ЗІМОЙ, калі замярзалі рэкі, атрады тaтapcкaй конніцы рабавалі вёскі i мястэчкі, забіралі ў палон жанчын i дзяцей. У ваенных сутычках з крымчакамі i туркамі шляхта здабывала кунтушы i, пахваляючыся гэтымі трафеямі, апранала ix на жупан. Лічыцца, што назва «кунтуш» запазычана ад венгерскагп «kontos».
Аднак, у адрозненне ад турэцкага, кунтуш у Польшчы набыў іншы крой i нacілі яго толькі ў комплексе са старадаўнім славянскім адзеннем — жупаном. Кунтушы былі летнія i зімнія, суконныя, аксамітныя, з шаўковых тканін. Спераду на тaліi яны зашпільваліся на гузікі, гаплікі. Доўгія адкідныя рукавы кунтушоў paбілі разразнымі да пляча. Прывілеяй асоб сталых i найбольш паважаных было нашынне рукавоў закінутымі за плечы. Моладзь, дзеці i слугі не мелі права так нacіць кунтушы. Часам кунтушы надзявалі толькі на адзін рукау. Шляхта кожнага ваяводства i павета з 1776 г. мела свой асобны колер кунтуша.
Зашпільвалі кунтушы спераду толью на таліі, каб быў відаць перад жупана, i таму што так было зручней ездзіць вярхом, а шляхціц быў, можна сказаць, неразлучны з канём. Ездзіць у вазку ці брычцы лічылася абразай для мужчын. Нават старыя людзі яшчэ ў канцы XVIII ст. адпрауляліся ў далекую дарогу вярхом.
Звычайна жупан шылі аднаго колеру, а кунтуш — другога. Кунтушы поруч са шляхтай насілі i мяшчане, але для ix, як i для дробнай шляхты, гэта быў толькі святочны ўбор.
Шляхта у павятовых мундзірах. Малюнак XVIII ст

У XVII—XVIII стст. увайшло ў моду падпяразваць кунтушы мяккімі ўсходнімі, часцей за ўсё nepcідcкімi залататканымі або сярэбратканымі паяcaмi.
Кунтушы i жупаны у паўсядзённым жыцці менш заможныя слаі шляхты замянялі кapoткiмi відамі плечавога адзення:
Жупан або кунтуш — параднае адзенне —
Звычайна апранаецца на пасяджэнне
Суда, а не у дарогу. Лепш за ўсё у паходзе
Бравэрка або куртка адпаведна модзе,
Райтузы будныя. Пагоды ж не закажаш:
Дождж — крыссе падапнеш, калошы
ўверх падкашаш,
На галаву — вушанку
.

Дробная засцянковая шляхта толькі i адрознівалася ад сялян, што адзеннем:

Адно cвaiм уборам несярмяжным,
I розняцца — шарачкам, а па святах
Кунтушам, на працоўны горб напятным,
Ды нейкім ботам
.

З XVI ст. еўрапейская мода ўсё шырэй ахапляла Беларусь Сярод вышэйшага саслоўя Беларусі ў першай палавіне XVIІ ст. атрымаў пашыренне французкі тып палацавага касцюма з панталонамі да калеь, кароткім пурпуэнам і абавязковымі белымі палатнянымі або карункавымі манжэтамі і каўняром.
У 1660-ых гг. у Францыі пры двары Людовіка XIV уваходзіць у моду жустакор – новы від прыталенага адзення каптаннага тыпу даўжынёй да калень. Паказальна, што ўжо ў 1673 г. “шустакор” узорыстага чорнага аксаміту, падшыты сабалінымі пупкамі, упамінаецца ў інвентары віленскага купца Афанасія Іванавіча98, яшчэ раз пацвярджаючы, што Беларусь знаходзілася ў рэчышчы тагачаснага культурнага-гістарычнага еўрапейска развіцця.
Але пад моцным уплывам шляхецкага светапогляду ў Рэчы Паспалітай і ў XVIIIст. асноўная маса шляхты насіла жупан з кунтушом, а ў асяроддзі магнатаў яшчэ ствараліся парадныя партрэты, у якіх падкрэслівалася іх «сармацкае» паходжанне ўвядзеннем у шляхецкі касцюм рыцарскіх даспехаў.

Спасылкі:

Паводле 2-й часткі кнігі «Мужчынскі касцюм на Беларусі» В.М. Бялявіна Л.В. Ракава, скарочаныя намі ў рамках ХІ-ХVІІІ стагоддзяў.


Janberg • 14.10.2014


Предыдущая запись

Следующая запись