Данный материал собран Александр Varazhbit
У мэтах папулізаціы гісторы і матэрыальнай культуры Беларусі, Зброевы Фальварак вырашыў правесці працу па рэканструкцыі зброі якую ужывалі продкі сучасных беларусаў. Тут можна будзе пабачыць зброю якую знайшлі археолагі і якую мы рэканструявалі ці можам гэта зрабіць.
Корд з Мышкув
У сваім артыкуле пра корды з Сілезіі: SREDNIOWIECZNE I NOWOZYTNE KORDY ZE SLASKA — Лех Марэк піша:
«Паўсядзённае выкарыстанне кордаў на тэрыторыі Сілезіі ў сярэднявеччы добра дакументавана з дапамогай гісторыі, археалогіі, а таксама іканаграфіі.
У пиcьменных крыніцах акцэнтаваны індывідуальны характар такога тыпу лязовай зброі, які называўся агульным тэрмінам — Seitengewehr (нем. — штык, сінонім — Bajonett (багінет) штык). У сярэднявечных сілезкіх гарадах, падобныя корды былі даступныя кожнаму, у каго былі мяшчанскія правы. Спынімся, да прыкладу, на горадзе Вроцлаў (г. Вроцлаў з’яўляецца сталіцай Ніжнесылескага ваяводства, у перыяд сярэднявечча быў сталіцай Сілезіі) там корд быў паўсядзённым элементам мяшчанскага дома (Igert 1939 года, 10). Ваенізаваны характар цэхавай арганізацыі быў такі моцны, што корда насіў характар афіцыйнага зброі, яго нашэнне казала аб прыналежнасці рамесніка да гільдыі. Пра гэта напрыклад кажа Статут Уроцлаўскага цэха кавалёў 1439 года, дзе кожны новы ўступаючы ў цэх майстар, павінен быў мець: 1 Gut Speer (Добрае дзіда), 1 Seitengewehr (корд, даслоўна — штык). Падрабязней пра корды цесакі з Сілезіі: https://zbroevy-falvarak.by/kordy-srednevekovya-i-novogo-vremeni-iz-silezii/
Корд (вузкі) знойдзены ў 2018 годзе ў Хмяльніцкай вобласці, Україна. 14-15 стагоддзе.
Корд быў знойдзены аматарамі гісторыі ў лесе. Нажаль, спадарожныя артэфакты не даюць нам адказу на пытанне аб дакладнай даце вырабу знаходкі. Такія ж самыя корды былі знойдзены ў Вільні і на месцы Грунвальдскай бітвы, што дае нам права аднесці гэтую зброю да канца 14 пачатку 16 стагоддзя.
Агульная даўжыня зброі 55 см. Даўжыня ляза 43 см, шырыня 23 мм ля рукаяці. Корд мае нагель. Рукаяць 12 см, 10,5 см да нагеля. Таксама захваліся 2 клёпкі якія мацавалі рукаяць. Хваставік расклёпаны каб стварыць агалоўе. Важыць корд 0,5 кг. Адметнай рысай гэтага корда зяўляецца вузкае і тоўстае лязо прыстасаванае да штыху. Такой зброяй можна было прабіць даспех, гэтаму спрыяў нагель – ён давай зручны ўпор да рукі.
Корд знойдзены ў 2018 годзе ў Хмяльніцкай вобласці, Україна. Канец 14 – пачатак 16 стагоддзя.
Корд быў знойдзены аматарамі гісторыі ў лесе. Нажаль спадарожныя артэфакты не даюць нам адказу на пытанне аб дакладнай даце выраба знаходкі. Такія ж самыя корды былі знойдзены ў Вільні? і на месцы Грунвальдскай бітвы, што дае нам права аднесці гэтую зброю да канца 14 — пачатку 16 стагоддзя.
Агульная даўжыня зброі 39 см. Даўжыня ляза 28 см. Корд мае нагель з насечкамі. Таксама захваліся 3 клёпкі якія мацавалі рукаяць.
Корд знойдзены ля возера Даброво, XV ст.
Корд знойдзены ля возера Даброво (посльк. Dąbrówno) (Польшча) XV ст., Бугуртная версія
Асновай для рэканструкцыі дадзенай зброі, паслужыў раней апублікаваны артыкул: Корды і склюды ў Вялікім Княстве Літоўскім і суседніх краінах. А таксама артыкул: Корды сярэднявечча і цесакі новага часу з Сілезіі.
Гэты корд датуецца прыкладна другой паловай 15 стагоддзя. Яго знайшлі ля возера Даброво (посльк. Dąbrówno) побач з замкам Даброво (па-польску. Dąbrówno, ім. Gilgeburg) ў 1898 у графстве Аструда. Даброво бліжэйшы горад да месца Грунвальдскай бітвы. Менавіта ад яго імя ў беларуска-літоўскай летапісе 1446 года Грунвальдская бітва называецца Дубровенскай. Зараз корд выстаўлены ў нацыянальным музеі ў Варшаве.
Наша версія корда знойдзенага ля возера Даброво (Польшча).
Нам прыйшлося некалькі перайначыць параметры набору на рукаяці і спосаб зборкі, каб зброя лепш адказвала патрабаванням баявых узаемадзеянняў ў сучасных бугуртах. Так крыжавіна зроблена больш моцнай, а нагель патоўшчаны.
Корд (цясак) знойдзены ў г. Крычаве, Датуецца XVI ст.
Вось, што піша пра гэты корд Ю. Бохан:
Корд-цясак з абламаным лязом выяўлены ў Крычаве. Айчынныя даследчыкі трактуюць гэты корд як нарыхтоўку мяча, што наўрад ці адпавядае ісціне, прымаючы пад увагу тое, што ён цалкам сабраны, г.зн. мае крыжавіну і навершша, якія, як вядома, манціраваліся на ўжо гатовым клінку. Клінок згаданага экзэмпляра рабрысты, пяцікутны ў сячэнні, шырынёй 4,7 см, захаваўся на 32,6 см даўжыні. Крыжавіна выканана ў выглядзе сталёвай пласціны з загнутымі да рукаяці канцамі (мал. 8: 3). Рукаяць двуручная, даўжынёй 20 см. Ролю навершша выконвае чатырохгранная гайка, якая разам са стратыграфічнай карцінай у месцы знаходкі корда дазваляе датаваць яго XVI cт.
Мы робім здагадку, што даўжыня ляза гэтай зброі была не менш за 80 см, такія памеры адпавядаюць іншым знаходкам кордаў з такой даўжынёй рукаяці. Такім чынам агульная даўжыня была не менш за метр.
Мы жадаем выказаць падзяку супрацоўнікам Крычаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея за дапамогу і за фотаздымкі зброі.
http://krychau.museum.by/
Корд XV стагоддзя
Корд XV стагоддзя, тып I-ы па А. Надольскі
Корд XV стагоддзя выкарыстоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Каралеўства Польскага.
Корд ВКЛ, гэта самастойны від зброі. Як піша Ю.Бохан у сваім артыкуле «Структура войска ВКЛ у другой палове XIV- XV стст.» Корд быў паказаны, як самастойны від ўзбраення пяхоты, у юрыдычных дакументах 1458 года. Так ухвала аднаго з Вялікапольскіх сеймікаў ад 1458 года, патрабавала ад асоб, якія не маюць даход з чынша, выпраўляць з кожных 20 лан, пяхоту са шчытом, шаломам і кордам. Таксама ў Статуце 1529 года, у якасці нарматыўна замацаванай зброі ваяроў княства адзначаны меч і корд. У сваю чаргу ў Статуце ВКЛ 1588 года, корд згадваецца шматразова і выступае як самастойны від зброі разам з шабляй і мячом. Так у раздзеле 1, арт. 9 гаворыцца: «Хто бы тежъ передъ нами, г[о]с[по]д[а]ремъ, корда, шабли або якое иное брони достал и ранилъ, тот горло тратит.»,, У тым жа раздзеле арт. 10 «…такъ на палацъ и двор нашъ, яко и по месту збройне и з жадными инъшими бронями ходити, звлаща з ручницою, гаркабузомъ и з лукомъ, и з жадною иною стрельбою, окром меча, корда, шабли, шпады и инъшое ручное брони.». Далей у раздзеле 4, арт 64 Статута гаворыцца: «Пакли бы корда, меча албо шабли и якое колвекъ брони в обычай звады добылъ, а хотя бы и не ранилъ, руку тратить». Усе вышэйпаказаныя юрыдычна замацаваныя нормы, датычна корда кажуць аб яго шырокім распаўсюдзе і самастойнасці ў адносінах да мяча і шаблі.
У войску ВКЛ быў на ўзбраенні пяхотнікаў і артылерыстаў да канца ХVІІІ ст. У Расейскай арміі з 2-й паловы ХVІІІ ст. да сярэдзіны ХІХ ст. быў на ўзбраенні пяхоты, артылерыі і іншых войскаў. У некаторых сучасных арміях ёсць штыкі ў выглядзе цесакоў …
Поўны артыкул аб кордах і цесаках на нашым сайце: Корды і цесакі ў Вялікім Княстве Літоўскім і суседніх краінах https://zbroevy-falvarak.by/kordy-i-tesaki-v-velikom-knyazhestve-litovskom-i-sosednix-stranax/
Агульная даўжыня рукаяці 16 см, выканана з ясеню
Лязо: сталь 65Г, 6 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжы
Корд (цясаr) знойдзены ў г. Мазыр, XVI ст.
Вось, што піша пра гэты корд Ю. Бохан:
Корд (цясак) з пашкоджаным вастрыём і канцом рукаяці знойдзены ў Мазыры. Зараз ён захоўваецца ў мясцовым краязнаўчым музеі. Інфармацыя аб ім была ласкава прапанавана прапанавана мне І.Сінчуком і М.Грыгор’евым. Захаваная даўжыня цесака складае 81,3 см, з якіх 71,4 см прыпадае на просты, трохі адагнуты назад толькі ля вастрыя клінок шырынёй 3,3 см. Рукаяць нажовага тыпа, пасунутая да абушка, з дзвюма адтулінамі пад ніты. Крыжавіна простая, з пірамідальнымі канцамі, даўжынёй 20,4 см. Да крыжавіны перпендыкулярна клінку мацуецца пласціна ў выглядзе ракавіны малюска, што ахоўвае руку. Падобныя шчыткі сустракаюцца на некаторых узорах еўрапейскай клінковай зброі канца XV — пачатку XVI ст.
Мы жадаем выказаць падзяку супрацоўнікам Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея за дапамогу і за фотаздымкі зброі.
http://mozyr.museum.by сайт
https://vk.com/mozyr_muzey суполка
Корд з Ліды знойдзены ў 1977 г., датуецца XV ст.
Спецыяльнымі навукова-рэстаўрацыйнымі вытворчымі майстэрнямі Міністэрства культуры БССР у 1977—1978 гг. было праведзена значнае архітэктурна-археалагічнае даследаванне помніка архітэктуры XIV ст.— замка ў г. Лідзе. Знойдзена шмат розных рэчаў XIV—XVII ст.
Да самых каштоўных знаходак можна аднесці корд, які знойдзены ў 1977 г. у ваколіцах г. Ліды і Лідскага замка.
Самая вялікая каштоўнасць — кароткі меч, які можна назваць кордам. Не толькі ў беларускіх, але і ў польскіх калекцыях зброі, значна большых, чым нашы, зброі такога тыпу і часу няма. Дагэтуль пра яе ведалі толькі з пісьмовых крыніц. Корд — гэта пераходны варыянт ад цяжкага меча да больш лёгкай і зручнай шаблі. Наш корд мае на шырокай частцы ляза, недалёка ад перакрыжавання, два кляймы. Адзін знак з’яў ляецца варыянтам вядомага пасаўскага «воўка» — па ім вызначаюць горад, дзе зроблена загатоўка зброі. Падобнае кляймо XV ст. ёсць таксама на вырабах з Золінгена, Нюрнберга і Аўсбурга. Гэта сведчыць аб тым, што загатоўка корда трапіла ў Беларусь з Германіі. Магчыма, яе прывезлі ганзейскія купцы, якія мелі ў Полацку і ў іншых беларускіх гарадах свае факторыі.
Другі знак уяўляе сабой крыжык, які стаіць на дузе. Магчыма, гэта кляймо мечніка, які апрацоўваў і паліраваў загатоўку. Звычайна клеймы мечнікаў інкруставаліся каляровым металам. Гэта ёсць і на нашай зброі. Можна меркаваць, што мечнік быў беларускім майстрам, бо гэтая прафесія існавала як самастойная нават у параўнальна невялікіх прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі, напрыклад, у Міры.
Датаваць знойдзеную зброю можна XV ст., бо менавіта тады меч паступова змяняюць цесакі, корды, раннія віды шабляў. Звычайна кордамі была ўзброена пяхота.
Даўжыня корда — 1 м. Шырыня ляза — 3,2 см, шырыня кыжавіны 19 см, таўшчыня яго — 1 см. Рукаяць нажовая, без навершша, вузейшая за клінок, пасунутая ў бок абушка такім чынам, што задні яе край складае з ім адну лінію. На рукаяці маюцца тры адтуліны для мацавання накладак. Даўжыня рукаяці — 13 см, шырыня — 3,4 см.
Меч Шчарбец каранацыйны меч Рэчы Паспалітай і Польшчы. ХII — 1-ая палова XIII стагоддзя, захоўваецца ў Вавелі, Кракаў.
Аб ранняй гісторыі меча вядома вельмі мала. Упершыню пад назвай «Шчарбец» ён з’яўляецца ў «Хроніцы Вялікай Польшчы», напісанай у канцы XIV стагоддзя. Згодна з гэтай крыніцай, князь Баляслаў Храбры атрымаў меч з рук анёла; з гэтым мячом ён нібыта адправіўся ў паход на Кіеў, дзе меч і атрымаў сваю знакамітую Шчарбіну ударыўшы ім у Залатыя вароты Кіева ў 1018 годзе; адсюль і яго назва — Шчарбец. На самай справе кіеўскія Залатыя вароты былі пабудаваныя толькі ў 1037 годзе — праз 12 гадоў пасля смерці Баляслава Храбрага, а сам меч, як усталявалі даследчыкі, выраблены не раней апошняй чвэрці ХII стагоддзя і не пазней за 1-й паловы XIII стагоддзя.
На рукаяці мяча некалі мелася срэбраная пласцінка, цяпер страчаная, на якой было выгравіравана імя першапачатковага ўладальніка — князя Баляслаў. Дакладная копія Шчарбеца, доўгі час захоўвалася ў замку князёў Радзівілаў у Нясвіжы (Беларусь), данесла да нас тэкст гэтага надпісу: «Баляслаў, князь Польшчы, Мазовіі і Ленчыцы». Ёсць верагоднасць што менавіта гэты меч мы і бачым сёння ў якасці арыгінала ў Кракаве.
Упершыню меч быў выкарыстаны ў якасці каранацыйнага ў 1320 годзе, пры ўсшэсця на пасад Уладзіслава Лакотка. З тых часоў Шчарбец выкарыстоўваўся пры каранацыі польскіх манархаў, а з 1573 і каралёў Рэчы Паспалітай. Пры каранацыі прымас, якому дапамагалі два мечніка — польскі і літоўскі, — прымацоўваў ножны да пояса караля. У 1764 годзе Шчарбец удзельнічаў у цырымоніі ўзвядзення на трон апошняга караля Рэчы Паспалітай, Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1795 годзе, калі каралеўская скарбніца была разрабавана прусамі, меч вывезлі ў Нямеччыну. У 1809-1811 Шчарбец быў выстаўлены на продаж. Справа ў тым, што да таго часу ўжо існавалі як мінімум дзве дакладныя копіі гэтага гістарычнага мяча. Адна з іх, як гаварылася вышэй, захоўвалася ў фамільным замку Радзівілаў у Нясвіжы, і яе далейшы лёс пасля 1812 года (калі замак быў разрабаваны падчас ваенных дзеянняў) невядомы. Некаторыя эксперты яшчэ ў XIX стагоддзі выказвалі версію, што менавіта гэты меч, захаваўся. Верагодня, што сёння мы і можам убачыць гэтую копію, а не арыгінал.
Гістарычны меч мае наступныя памеры: агульная даўжыня — 98,4 см, даўжыня клінка — 82 см, максімальная шырыня клінка — 5 см. За мінулыя стагоддзя форма клінка, магчыма змянілася з-за карозіі, інтэнсіўнай чысткі і паліроўкі перад кожнай каранацыяй. Эфес складаецца з круглага навершша, плоскай, прастакутнай ў папярочным перасеку рукаяці і паўкруглай крыжавіны Усе часткі эфеса пакрытыя пласцінамі-абкладкамі — залатымі і срэбнымі з пазалотай, упрыгожанымі малюнкамі, выкананымі ў тэхніцы «н’елло» (чарненне) і датаваных ХIII-XIV стагоддзямі. Падчас рэстаўрацыі, частка абкладак рукаяці была перамешчаная, і ў цяперашні час іх размяшчэнне адрозніваецца ад першапачатковага.
На клінку меча, у самым яго пачатку, сёння можна бачыць доўгую прастакутную прарэз памерамі 6,4×0,9 гл. Эга след ад карозіі. У XIX стагоддзі ён быў ны і набыў правільную форму. Цяпер гэта адтуліну закрывае трохкутны эмалевы шчыток з выявай польскага герба, які некалі знаходзіўся на згубленых ножнах меча.
Наша версія зроблена без адтуліны і упрыгожванняў. Заказчык будзе асабіста аздабляць зброю каштоўнымі металамі. Памеры адрозніваюцца нязначна.
Крыжавіна: сталь 3, даўжынёй 20 см,
Навершша: сталь 3, дыяметрам 50 мм., тып І
Агульная даўжыня рукояти: 16 см
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 80,5 см, шырыня 50 мм.
Агульная даўжыня мяча: 96,5 см.
Баланс: 16 см ад крыжавіны.
Вага: 1,96 кг.
Меч XIII/XIIIа паводле Аўкешота знойдзены у в. Астрожац, Млынаўскага раёна, Ровенскай вобласці.
Захоўваецца ў Ровенкім абласным краязнаўчым музеі (прыкладна XIV- XVI стст..)
Дадзены асобнік, які захоўваецца ў калекцыі Ровенкага абласнога краязнаўчага музея, паступіў сюды ў канцы 40-х гг. ХХ стагоддзя. У музейных запісах адлюстроўваецца, што меч быў выпадкова знойдзены ў 1942-1943 гг. у в. Астрожац Млынаўскага раёна Ровенскай вобласці. Зброя дайшля да нашых дзён ў адносна добрым стане і ўяўляе сабой наступнае.
Двусечны клінок доўгі і шырокі ў крыжавіны. Яго лязы плаўна звужаюцца, утвараючы не моцна выяўленае вастрыё. Дола няма, сячэнне клінка па ўсёй даўжыні мае выгляд пляскатай лінзы. Хутчэй за ўсё, такім клінком у асноўным наносілі сякучыя ўдары па тых воінам, чый камплект ахоўнага ўзбраення уключаў у сябе невялікую колькасць элементаў пласцінкавага даспеху. Кляйма на лязе не выяўлена.
Эфес мяча, які складаецца з крыжавіны, навершша і хваставіка рукаяці, зроблены з жалеза. Крыжавіна доўгая, сярэдняя яе частка выкананая ў выглядзе выцягнутага прамавугольнага бруска, ад якога ў процілеглыя бакі адыходзяць дужкі. Тыя, у сваю, чаргу, некалькі пашыраюцца да канцоў. Разам з тым дужкі маюць не зусім характэрную рысу — яны злёгку выгнутыя да навершша, тады як у большасці крыжавін падобны выгіб назіраецца ў бок ляза. Навершша дыскападобныя формы. У сярэдзіне маецца выступ у выглядзе квадрата з двума гарызантальнымі рэбрамі, уверсе і ўнізе. Такое ж рабро праходзіць уздоўж ніжняга краю навершша. Хваставік рукаяці прамы і доўгі, што дазваляла абхапіць яго двума рукамі, а, адпаведна, павысіць эфектыўнасць у ходзе прымянення дадзенай зброі.
Характарыстыкі мяча дазваляюць аднесці меч альбо да тыпу XIII, альбо да падтыпу XIIIа, па тыпалогіі Аўкшотта. Аўкшотт адносіць гэтыя тыпы да XIII- XIV стст. Аднак польскі даследчык М. Глосек зрабіў выснову, што ў гэтым рэгіёне гэты тып працягваў прымяняцца да мяжы XV- XVІ стст. Крыжавіна бліжэй за ўсё да стылю 1, які быў вядомы з X-XI да канца XVI стст.
Меч ХІІІа паводле Аўкешота, захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (канец 13 стагоддзя — другая палова 14 ст.)
Вось, што піша аб гэтым мячы Ю.В. Кітурка ў артыкуле “Мячы з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.”:
Меч КП-81099, які закуплены музеем ад прыватнай асобы ў жніўні 2000 г.», датуецца 1280-1370 гг. Захаванасць: значныя ракавіны па ўсёй паверхні, штых клінка і адзін з канцоў крыжавіны адламаныя, клінок злёгку пагнуты.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваеццада навершша. 3 абодвух бакоў чаранка ёсць нечытальныя насечкі, якія, магчыма, з’яўляюцца кавальскімі знакамі. Навершша ў плане з кожнага боку мае выгляд неправільнага васьмікутніка. 3 правага і левага бакоў навершша зроблены круглыя паглыбленні дыяметрам прыблізна 15 мм, у якіх таксама можна разглядзець сляды знакаў. Крыжавіна не замацавана, дугападобная, выгнута ў бок клінка. Яе канцы загнуты ў адваротны бок, да рукаяці. Клінок раўнамерна звужваецца да вастрыя. Неглыбокі дол пачынаецца на чаранку (15 мм ад крыжа) і цягнецца на 1/3 даўжыні клінка. Пры аснове з абодвух бакоў клінка відаць сляды знакаў. На адкым баку ў 41 мм ад насадкі можна разглядзець роўнаканцовы крыж з раздвоенымі канцамі папярэчак, узяты ў акружнасць (Табл. III, 4а). Знак выкананы гравіраваннем і інкрустацыяй бронзай. Дыяметр акружнасці каля 16 мм, крыж — 12×12 мм. На другім баку ў 21 мм ад насадкі таксама ёсць круглы знак. На жаль, бронза з яго поўнасцю страчана, таму выяву ў акружнасці дакладна вызначыць цяжка (Табл. III, 46). Памеры: агульная даўжыня мяча — 1005 мм, даўжыня рукаяці — 250 мм, шырыня чаранка пры аснове -30 мм, крыжавіка — 216 мм, навершша 50x55x34 мм, даўжыня клінка — 755 мм, шырыня клінка пры аснове — 54 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок адносіцца да тыпу «ХІІІа», навершша найбольш адпавядае тыпу «Н2», крыжавіна — тыпу «1b». Падобныя мячы былі шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай Еўропе з канца 13 да другой паловы 14 ст. Па агульнай колькасці мячоў гэтага тыпу.
Меч XIV тыпу паводле Аўкшотт. Захоўваецца ў Чарнавіцкім абласным краязнаўчым музеі (14 ст.)
Меч 5128-ІІ-221 Перайшоў у калекцыю музея са збору краявога музея. Магчымае месца знаходкі – Падолле. Стан мяча здавальняючы, ачышчаны толькі ад друзлай іржы і пакрыты лакам. Паверхня пакрыта ракавінамі. Кляйма ці малюнкі калі і былі на клінку – зараз не чытаюцца. Асаблівасць мяча — адносна больш тонкі і шырокі клінок. Пры страчаным вастрыі агульная даўжыня мяча — 855 мм, з іх ляз — 720 мм. Каля крыжавіны шырыня клінка каля 60 мм (магчыма на некалькі мм была больш). Да штыху нераўнамерна звужаецца, у месцы дзе вастрыё абламанае шырыня ляза 30 мм. Таўшчыня ляза ля крыжавіны — 5 мм, на месцы злому 2 мм. Ад крыжавіны на даўжыню 680 мм, з абодвух бакоў клінка ідзе дол шырынёй 18 м і глыбінёй ля 1 мм.
Меч мае кароткую ручку — даўгжыня якой з навершшам 135 мм, без нявершша 80 мм. Хваставік у перасеку ля крыжавіны 25 на 5 мм, ля навершша 12 на 5 мм.
Навершша можна аднесці да тыпу І1 па Окшотту. Памеры: 39 мм у вышыню, 42 мм у шырыню і каля 37мм у таўшчыню.
Крыжавіна васьмікутнік (дакладней прастакутнік з ўсечанымі бакамі) у перасеку ля канцоў — 10 на 10 мм, затым звужаецца да 8 мм, і потым зноў пашыраецца да 10 мм. Дажыня крыжавіны 200 мм. Па форме яно найбольш блізкае да стыля 2 па тыпалогіі Аўкшотта. Меч жа можна аднесці да тыпу XIV па тыпалогіі Аўкшотта.
Меч XVI тыпу паводле Аўкшотту знойдзены каля горада Залішчыкі Тэрнопальскай вобласці, Україна. Захоўваецца ў Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі
(14-15 стст.)
Прапануем да разгляду меч аднолькава прыстасаваны як да рубцы так і да штыху. Такім мячом можна лічыць меч з Тэрнопальскага абласнога краязнаўчага музея
(токма ГКМ, Зб 14495)
Меч знойдзены каля горада Залішчыкі Тэрнопальскай вобл. Рэстаўраваны. Стан здавальняючы, паверхня пакрыта ракавінамі. Вастрыё на некалькі сантыметраў згублена. Кляйма або іншыя знакі ня чытаюцца.
Агульная даўжыня 1010 мм. Клінок двусечны, даўжыня ляза 790 мм. Шырыня ляза каля крыжавіны 55 мм, плаўна звужаецца да вастрыя (на месцы дзе вастрыё абламана — шырыня ляза складае 14 мм). Таўшчыня клінка ля крыжавіны 5 мм, ў вастрыя 2мм. дрэнна чытаюцца рэшткі шырокага і ня глыбокага дола па абодвух баках ляза. Дакладна вызначыць на якую адлегласць ён ішоў складана.
Хваставік прастакутны ў перасеку, памеры каля крыжавіны 31х6 мм, каля навершша 15х4 мм. Звужаецца да наверша нераўнамерна.
Наверша «пробкападобнае», у гарызантальным перасеку — васьмікутнік. Вышыня 53мм, найбольшая таўшчыня 40 мм. Па тыпалогіі Аўкшотта яно адносіцца да тыпу Т. [7.С.133]
Крыжавіна ў перасеку круглявая на канцах прыкладны памер 10 на 11 мм, далей яна звужваюцца да 9 на 10 мм, і ў выніку каля клінка таўшчынёй 9 мм. Такім чынам бліжэй за ўсё да стылю 2 па Окшотту. [7.С.144]
Меч можна аднесці да тыпу XVI па тыпалогіі Акшотта. Цікава адзначыць, што Акшотт лічыў, што гэты тып мячоў ужываўся на мяжы XIII-XIV да пачатку XV стст. Але польскі даследчык М. Глосек і харвацкая калега Д. Башковіч, абапіраючыся на рэчавыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што ў Цэнтральнай Еўропе і на поўначы Балкан такія мячы сустракаліся на працягу ўсяго XV стагоддзя.
Меч памежны між тыпамі XVIa и XVII паводле Аўкшотту. Захоўваецца ў Чарнавіцкім абласным краязнаўчым музеі. (14-15 стст.)
Меч ЧОКМ 6359-ІІІ-2150 паступіў з фондаў краявога музея. Па яго стану можна зрабіць вынік, што ён знойдзены ў зямлі, не рэстаўраваўся, стан здавальняючы. Знакі кляйма на лязе не чытаюцца. Агульная даўжыня 1284 мм. Ляз двусечны даўжынёй 1030 мм. Шырыня ля крыжавіны 50 мм, да штыху плаўна звужаецца, (у 30 мм ад вострыя шырыня — каля 18 мм.) Рукаяць з навершшам мае даўжыню 254 мм, без навершша 210 мм. [7.С.121]
Навершша належыць да тыпу Н. Крыжавіна да 1 тыпу, з рысамі 2 тыпу.
Крыжавіна прамая, даўжынёй 220 мм.
Ствараецца ўражанне, што такім мячом значна лягчэй калоць, чым наносіць сякучыя ўдары. Можна зрабіць выснову, што гэта меч на грані тыпаў XVIa і XVII. З чаго можна вызначыць, што меч адносіцца да XІV-XV стст. Цікава, што ён падобны на меч Меч тыпу XVa альбо XVIIIb паводле Аўкешота са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Абодва мяча ня маюць долаў, маюць падобныя памеры і больш прыстасаваныя да колючых удараў.
Наша рэканструкцыя мяча XVa паводле Аўкешота знойдзенага ў Цеханаўцы Бельскага павета, захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (1490-1550 гг.)
Далей тэкст Ю.В. Кітуркі:
“Меч пад нумарам КП-8929, які датуецца 1490-1550 гг., быў знойдзены ў Цеханаўцы напачатку 1920-х гг. і перададзены ў Гродзенскі музей Х.Цяцерскім». Захаванасць: пакрыты чорным зацвярдзелым слоем вокіслаў і іржы, штых клінка адламаны.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да навершша. Навершша ў выглядзе сплюшчанай сферы, вертыкальна падзелена на дзевяць долек (накшталт апельсінавых). Крыжавіна плоская, з загнутымі ў бок клінка пашыранымі канцамі, на якіх можна разглядзець рэшткі геаметрычнага арнаменту. Са знешняга боку мяча да крыжавіны прыварана ахоўная дужка ў выглядзе паўакружнасці дыяметрам каля 77 мм. Клінок раўнамерна звужваецца да вастрыя. у сячэнні ромбападобны. Памеры: агульная даўжыня мяча — 950 мм, даўжыня рукаяці -215 мм, шырыня чаранка пры насадцы — 18 мм, навершша — 33×43 мм, даўжыня клінка — 735 мм, шырыня клінка пры насадцы — 31 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок адносіцца да тыпу «ХVа», навершша найбольш адпавядае тыпу «R», крыжавіна—тыпу «6». Мяркуючы па наяўнасці дужкі на крыжавіне і форме навершша можна сцвярджаць, што меч адпавядае ўзроўню развіцця вытворчасці халоднай зброі ў эпоху Рэнесансу, таму яго належьшь датаваць не раней за канец 15 ст., а хутчэй за ўсё — пачаткам 16 ст. Прысутнасць дадзенага мяча на землях ВКЛ пацвярджае ўключэнне гэтых гэрыторый у агульнаеўрапейскі гістарычны працэс і адлюстроўвае змену перыядаў Сярэднявечча і Адраджэння.”
Шаноўнае спадарства – такімі мячамі біліся нашы продкі за Вялікае Княства Літоўскае.
Крыжавіна: сталь 3, 21 см, з дужкай, найбольш адпавядае -тыпу 6.
Навершша: сталь 3, найбольш адпавядае тыпу «R»
Агульная даўжыня рукаяці: 20 см
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 73.5 см.
Агульная даўжыня мяча: 95 см.
Баланс: 8 см ад крыжавіны.
Вага: 1.25 кг.
Меч тыпу XVa паводле Аўкешота са Старых Дарог Менскай вобласьці захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Расіі (ХV стагоддзе)
Пра яго вельмі мала інфармацыі, але навукоўцы, спецыялісты па зброі гэтага часу Юрый Бохан і Мікалай Плавінскі пра яго згадваюць. Меч захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Расіі і пазначаны як зброя са Старых Дарог Мінскай губерніі. Дакладны час, месца і аўтар знаходкі невядомыя. Верагодней за ўсё, меч быў перададзены недзе ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў Імператарскае Маскоўскае археалагічнае таварыства, якое пазней накіравала яго ў музей.
Вось, што піша Бохан пра гэты меч:
Двухручны колючы меч выяўлены ў Старых Дарогах былой Мінскай губерні. Агульная даўжыня мяча— 105 см, даўжыня рамбічнага ў сячэнні клінка з гранню — 81 см. Шырыня клінка складае 4 см ля крыжавіны i 1,7 см за 3 см ад вастрыя. Чаранок рукаяці, шырынёй 1,8 см ля крыжавіны, плаўна звужаецца да навершша (мал. 4: 3). Навершша дыскападобнае, тыпу G. Крыжавіна простая, са злёгку пашыранымі канцамі, тыпу 5 (?); даўжыня яе складае 21,3 см. Меч належыць да тыпу XVa, хоць адносна плаўнае звужэнне клінка да штыха надае яму пэўнае падабенства з тыпам XVII.
Даўжыня крыжавіны — 21,3 см. Спецыялісты адносяць меч да тыпу ХV стагоддзя. У XІV-ХV стагоддзях рыцарскія даспехі становяцца настолькі дасканалымі, што моцным ударам іх перасекчы было немагчыма, таму шмат увагі надаецца колючай зброі, якой і быў меч са Старых Дарог. Важнай асаблівасцю мяча з’яўляецца выбітае кляймо ваўка на клінку, якое вядома ва ўсёй Еўропе, як “пасаўскі ваўчок”. Гэта знак якасці, які нанеслі збройнікі з нямецкага горада Пасаў.
Спадзяемся, што артэфакт вернецца ў музеі той зямлі, дзе і быў знойдзены.
Нажаль, мы не маем лепшай выявы мяча. Калі хто мае лепшыя варыянты, то мы былі б вельмі ўдзячныя за спасылку.
Меч XVIа паводле Аўкешота знойдзены ля Сокаля, на беразе р. Заходні Буг, Україна. Захоўваецца ў Львоўскім гістырычным музеі (1490-1550 гг.)
Меч знойдзены ў сяр. ХХ стагоддзя ў ходзе земляных работ на беразе р. Заходні Буг, недалёка ад раённага цэнтра Сокаль, размешчанага на паўночным захадзе Львоўскай вобласці. Яго знайшлі разам з кальчужнымі даспехамі, парэшткамі чалавека і каня. Некаторыя ўкраінскія навукоўцы палічылі, што дадзеныя знаходкі адносяцца да падзей пачатку XVI ст. Паводле пісьмовых крыніц, побач з гэтым населеным пунктам ў 1519 г. адбылася бітва паміж польска-літоўскімі войскамі з аднаго боку, і перавышаючай па колькасці арміяй сына крымскага хана Менглі-Гірэя — Бахадур-Гірэя з другога. У выніку польска-літоўскі бок пацярпеў паражэнне і пагібель значнай часткі ваяроў. Адпаведна, знойдзеныя парэшткі і ўзбраенне належалі аднаму з загінулых ваяроў.
Знешні выгляд мяча, выражаны дол, які займае больш за палову даўжыні і пераходзіць ніжэй у рабро жорсткасці, дазваляюць нам ўпэўнена меркаваць, што клінок адносіцца да падтыпаў XVIа, па тыпалогіі Аўкшотта. Англійскі спецыяліст лічыў, што падобная форма ўжываецца з мяжы XIII-XIV да пачатку XV стст. Але польскі даследчык М. Глосек і харвацкая калега Д. Башковіч, абапіраючыся на рэчавыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што ў Цэнтральнай Еўропе і на поўначы Балкан такія мячы сустракаліся на працягу ўсяго XV стагоддзя.
На лязе ёсць кляймо ў выглядзе крыжа з раздвоенай ножкай. Мячы з такім кляймом датаваныя 2 паловай XIV — 2 паловай XV стст.
Навершша дыскападобныя формы. У сярэдзіне маецца выступ у выглядзе квадрата. Паводле Аўкшотта належыць да тыпу К. Крыжавіна выглядае сярэднім варыянтам паміж тыпам 10 і тыпам 2.
Мы падлічылі прыкладныя памеры мяча:
Даўжыня ляза: 105 см
Шырыня ляза: 4,5 см
Крыжавіна: 30 см
Агульная даўжыня рукаяткі: 31 см
Навершша: 6 см
Але трэба ўдакладніць, што зброя рабілася пад уладальніка, таму памеры лёгка пералічыць пад замову.
Меч XVIa тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў Камянцы Падольскім, Україна. (14-15 стст.)
Меч, знойдзены ў Камянцы Падольскім ў 1920 годзе. Як апісвае яго Бохан: Меч тыпа XVIa знойдзены на Падоллі, якое ў канцы XIV — пачатку XV ст. уваходзіла ў сферу ўплыву Вялікага Княства Літоўскага.
На жаль ён не дайшоў да нашага часу; захавалася яго апісанне.
Ён знойдзены пры карчаванні лесу каля самага горада, трапіў у прыватную калекцыю, цяпер згублены. У 1934 году апублікаваны ў Польскім часопісе «Бронь і Барва».
Агульная даўжыня 1305 мм з якіх 1045 мм — ляз. шырыня клінка ў крыжавіны 55 мм. Клінок вельмі моцна звужаецца да вастрыя і пераходзіць у выразны вузкі штых, што збліжае яго з клінкамі колючых мячоў; дол займае менш паловы даўжыні клінка. Даўжыня крыжавіны 190 мм, стыль 6а па Аўкшотту. Навершша мае вялікі дыяметр, але тонкае — 65 мм у вышыню, 75 мм у шырыню і 22 мм у таўшчыню.
Меч можна аднесці да XVIa тыпу.
Аўтар артыкула паказвае на наяўнасць на мячы клеймаў якія ён ідэнтыфікуе як Пасаў.
Цікава адзначыць, што Акшотт лічыў, што гэты тып мячоў ужываўся на мяжы XIII-XIV да пачатку XV стст. Але польскі даследчык М. Глосек і харвацкая калега Д. Башковіч, абапіраючыся на рэчавыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што ў Цэнтральнай Еўропе і на поўначы Балкан такія мячы сустракаліся на працягу ўсяго XV стагоддзя.
Меч ХVа паводле Аўкешота, захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі (1350-1450 гт.)
Вось, што піша аб гэтым мячы Ю.В. Кітурка ў артыкуле “Мячы з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.”:
Меч КП-31044 датуецца 1350-1450 гт. (Табл. III, 5). Як і калі меч трапіў у ГДГАМ дакладна высветліць немагчыма». Захаванаспь: моцна карадзіраваны, нават пачатковую шырыню клінка пры насадцы дакладна вызначыць немагчыма, крыжавіна адсутнічае.
Чаранок рукаяці плоскі, паступова звужваецца да навершша. Навершша моцна пашкоджана, дэфармавана, аднак па частцы, якая захавалася, можна зрабіць выснову, што яно было грушападобнае і васьміграннае. Клінок пры аснове ў сячэнні шасцігранны, далей пераходзіць у рамбічны. У 46 мм ад насадкі можна разглядзець частку знака, які пачаткова выглядаў як роўнаканцовы крыж з раздвоенымі канцамі папярэчак, узяты ў акружнасць (Табл. III, 5а). Дыяметр акружнасці каля 10-11 мм, крыж — 8×8 мм. Знак быў выкананы інкрустацыяй бронзай. Магчыма, гэты значок з’яўляецца толькі часткай больш складанай выявы кляйма. Памеры: агульная даўжыня мяча- 1082 мм. даўжыня рукаяці — 232 мм; шырыня чаранка пры аснове — 20 мм; навершша — 53x49x41 мм, даўжыня ляза — 850 мм; шырыня клінка ля крыжавіны (з-за карозіі яўна зменшана) — 40 мм.
Па класіфікацыі Оўкешота-Глоска клінок належыць да тыпу «ХУа», навершша — тыпу «Т2».
(Каментар ад Варажбіта: Крыжавіна на гэтым мячы верагодна належыла да тыпу 2. Менавіта такія крыжавіны самыя папулярныя на мячах «ХУа», знойдзенных на тэрыторыі ВКЛ.)
Меч адлюстроўвае эвалюцыю, якая адбывалася ў развіцці формаў паўночна- і цэнтральнаеўрапейскіх мячоў з сярэдзіны 13 ст. У выніку змен клінок мяча станавіўся больш тонкім і прызначаўся для моцнага колюча-га ўдара. Цалкам верагодна, што гэты меч мае дачыненне да заключнага этапу вайны з крыжакамі.
Аднак калі звярнуцца да працы М.Глоска, то найбольшая колькасць мяччоў тыпу «XVа» і вельмі падобнага да яго тыпу «XVII» зафіксавана на тэрыторыі Чэхіі і Славакіі (8 з 15 і 9 з 22)’4. Гэта дае падставы меркаваць, што дадзены меч мог быць звязаны з вядомым гістарычным эпізодам 1422 г.—прапановай гусітамі Вялікаму князю Вітаўту чэшскай кароны і каранаваннем замест яго князя Жыгімонта Карыбутавіча, якога Вітаўт паслаў у Чэхію з 5-тысячным войскам. Магчыма. меч быў прынесены на нашыя землі якім-небудзь рыцарам з гэтага войска.
Меч XVа тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў Луцку, Валыньскай вобласці, Україна ў 1934. Захоўваецца ў Валыньскім краязнаўчым музеі. (XІV- пачатак XV стст.)
Даволі цікавым з’яўляецца экзэмпляр ВКМ, № інв. РЧ-200), знойдзены ля падножжа старажытных гарадскіх умацаванняў Луцку пры ўпарадкаванні рэчышчаў р. Стыр і Глушец у 1934 годзе, агульная даўжыня якога, паводле Фіцке, складае 136 (больш верагодна 116) см. Даўжыня клінка — 93 см (у раёне штыха пашкоджаны). На яго лязе (за 18,4 см ад дзяржальні) з абодвух бакоў ёсць інкрустацыя золатам у выглядзе шасціканцовай зоркі, а крыху ніжэй — гіпатэтычна літара.
Крыжавіна простая, акруглай у сячэнні формы тыпа 2 — 19,3
см. Навершша «келіхаватае», тыпа Т4, аднак скляпанасць чаранка ў
месцы насадкі наводзіць на думку аб тым, што першапачаткова меч
быў забяспечаны іншым навершшам.
Меч XVa паводле Аўкешота з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (XV — пачатак XVI стст.)
Далей мы прыводзім крыху зменшаны артыкул Юрыя Бохана “Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці”:
“У жніўні 2001 быў знойдзены яшчэ меч каля вёсак Боркавічы і Гараўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Меч быў знойдзены ў р. Дрысе жыхаром Боркавічаў Сяргеем Вашчанкам, які перадаў каштоўную знаходку на кафедру гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага універсітэта. (Інфармацыю пра знаходку і чарцёж мяча Бохану прадставіў выкладчык універсітэта Дзяніс Дук.)
Знаходжанне мяча ў вадзе абумовіла досыць добрую яго захаванасць: нягледзячы на карозію сярэдняй ступені, клінок не страціў сваёй пругкасці. Тым не менш, ён з’яўляецца найбольш папсаванай часткай зброі. Не выключана, што гэта звязана з механічнымі пашкоджаннямі і вышчарбленасцю мяча ў працэсе яго ўжывання. Апрача таго, клінок мае нязначны дугападобны выгін у плоскасці, што можа тлумачыцца асаблівасцямі палажэння прадмета на дне ракі. Даволі просты, нават грубаваты стыль выканання сведчыць, што меч меў выключна баявое прызначэнне і належаў, напэўна, аднаму з прадстаўнікоў не самага заможнага рыцарства.
Агульная даўжыня мяча складае 117 см, даўжыня выцягнутага спічастага клінка — 90,5 см. Шырыня клінка каля крыжавіны складае 4 см, таўшчыня раўняецца 0,9 см, за 3 см ад вастрыя яго шырыня 1,5 см, а таўшчыня — 0,5 см. Клінок мае сячэнне, блізкае да рамбічнага, але дзве супрацьлеглыя грані «ромба» ўвагнутыя. Падобныя ўвагнутасці змяншаюць вугал рабочых граняў клінка, што робіць яго больш прыдатным для сякучага ўдару, а таксама зніжаюць вагу мяча: пры значных памерах ён важыць усяго каля 1 124 г.
Масіўнае, прыстасаванае пад дзве рукі дзяржанне звужваецца ад 2 см каля крыжавіны да 1,2 см каля навершша. Таўшчыня дзяржання змяншаецца адпаведна ад 0,9 да 0,6 см. Навершша дыскападобнае, набліжанае да тыпу K па класіфікацыі англійскага зброязнаўца Р.Аўкешота, з выступаючымі чатырохкутнікамі ў цэнтры. Вышыня навершша складае 5 см, шырыня — 5,5 см, таўшчыня ў цэнтры — 2 см. Па краях таўшчыня навершша памяншаецца да 0,8 см справа і злева, 1,2 см зверху і 1,4 см знізу. Такім чынам, на вертыкальнай восі навершша маецца патаўшчэнне, што тлумачыцца праходжаннем праз яго ў гэтым месцы дзяржання.
Крыжавіна мяча простая, тыпу 2 па класіфікацыі Р.Аўкешота, хоць у яе можна заўважыць і рысы тыпу 13. Даўжыня крыжавіны складае 24,5 см, вышыня ў месцы насаджвання на дзяржанне — каля 1 см. Канцы крыжавіны плаўна пашыраюцца да 1,5 см; іх сячэнне набліжаецца да шматкутніка альбо груба адкаванага круга.
Форма і прапорцыі мяча дазваляюць залічыць яго да тыпу XVа па класіфікацыі Р.Аўкешота. Нягледзячы на двуручнае дзяржанне, агульныя памеры зброі і яе невялікая вага, якая цалкам дазваляла валодаць ёй адной рукой, даюць падставы залічыць разглядаемы меч да т. зв. «паўтараручных». Такія мячы прызначаліся для карыстання як адной, так і дзвюма рукамі ў залежнасці ад абставін і фізічных асаблівасцей канкрэтнага ўладальніка. Мячы тыпу XVа, якія былі найбольш пашыраны ў XIV—XV стст., звычайна залічваюць да зброі, якая прызначана пераважна для колючых удараў, аднак згаданы экземпляр датуецца XV—пачаткам XVI стст.
Аналіз асаблівасцей формы мяча з Верхнядзвінскага раёна сведчыць, што гаварыць пра яго прызначэнне пераважна для ўколаў можна толькі з пэўнай доляй умоўнасці. Як ужо адзначалася, спецыфічнае сячэнне клінка разглядаемага мяча дазваляла зменшыць не толькі вагу зброі, але і вугал лёзаў, што павінна было павысіць эфектыўнасць сякучага ўдару. Такім чынам, меч, выяўлены ў р. Дрысе, выкарыстоўваўся, верагодна, як колюча-сякучы.”
Шаноўнае спадарства – такімі мячамі біліся нашы продкі за Вялікае Княства Літоўскае. Нам было б прыемна аднавіць гэту зброю. Ад вас мы чакаем толькі замовы!
Меч тыпу XVIa знойдзены ў слаях XIII-XIV стст. Крычаўскага замка.
Даволі моцна пашкоджаны карозіяй меч тыпа XVIa, без кры-
жавіны і навершша, знойдзены ў слаях XIII-XIV стст. Крычаўскага
замка. Яго агульная даўжыня — 96,5 см, даўжыня ляза — 74 см, а
шырыня ля крыжавіны — 5 см. Даўжыня рукаяці 22,5 см, шырыня дола 2,5 см.
Каля перакрыжавання на абодвух баках дола захаваўся знак у выглядзе стрэлкі, выкананай жоўтым металам. Дакладная аналогія крычаўскаму мячу невядомая. Стратыграфічна ён датуецца другой паловай XIII —XIV ст. Падобнае датаванне не аспрэчваюць і некаторыя яго іншыя рысы. Так, лязо мае падоўжана-трохвугольную форму, якая з’яўляецца ў другой палове XIII ст. і сведчыць пра распаўсюджванне наборных даспехаў, якія лягчэй было пракалоць, чым прасячы. Па-другое, пра даволі познюю дату яго з’яўлення сведчаць і памеры дзяржальна — у паўтары рукі. Падобная зброя хоць і з’явілася ў дамангольскі час, але стала шырокараспаўсюджанай у Еўропе з другой паловы XIV ст. (Арциховский А. В., 1969. С. 392; Кирпичников А. Н., 19736. С. 24)
Меч, верагодна такога ж самага тыпа, быў выяўлены таксама ў ваколіцах Гродна (зараз захоўваецца ў Музеі Войска Польскага ў Варшаве). Навершша мяча належыць да тыпа G, крыжавіна — да тыпа 5-6.
Меч XVIa/XVIІ тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў в. Вадзічкі, Хмяльніцкай вобласці,Україна. Захоўваецца ў Камянец-Падольскім дзяржаўным музеі запаведніку. (14-15 стст.)
Меч знойдзены ў 1952 годзе пры распрацоўцы торфу на поўначы Хмяльніцкай вобл. каля в. Вадзічкі. Нягледзячы на тое, што меч не рэстаўраваўся, яго стан можна ахарактарызаваць як добры — на паверхні няма глыбокіх ракавін, пласт іржы адносна тонкі. На жаль клінок мяча цяпер не цэлы — у яго адламана ніжняя частка (328 мм), здарылася гэта хутчэй за ўсё ў следстве пашкоджанняў атрыманых мячом пры эксплуатацыі, якія пасля здабывання яго з грунта набылі крытычны характар.
Агульная даўжыня мяча 1247 мм, Ляз двусечны даўжынёй 957 мм, шырыня ляза каля крыжавіны 48 мм пры таўшчыні 6 мм, да вастрыя раўнамерна звужаецца, у 30 мм ад вастрыя мае шырыню 7 мм пры таўшчыні 3.4 мм. (У месцы злому шырыня клінка 20 мм і таўшчыня 5.4 мм)
У перасеку клінок мае форму пляскатага шасцікутніка, у ніжняй траціне пераходзіць у лінза-падобнае сячэнне. З абодвух бакоў клінка ад крыжавіны на адлегласць 220 мм чытаюцца па два дола, шырынёй 28 мм і глыбінёй да 1.5 мм кожны.
Рукаятка мае даўжыню 290 мм з навершшам і каля 240 мм без навершша. Шырыня хваставіка пад крыжавінай — 25мм (таўшчыня 7мм), каля навершша 13 мм (таўшчыня 5 мм).
Наверша дыскападобнае, авальнае па форме, вышынёй 48 мм, шырынёй 57 мм. Таўшчыня ад 31 мм у ніжняй частцы да 29мм ў верхняй. З вонкавых частак навершша знятыя фаскі шырынёй 35мм. З абодвух бакоў у цэнтры навершша — паглыбленні дыяметрам 18 мм і глыбінёй да 5 мм. Навершша бліжэй за ўсё да тыпу Н па Окшотту.
Крыжавіна простая, чатырохкутная, тыпа І, даўынёй 263 мм, каля ляза мае шырыню 30 мм пры таўшчыні 13 мм, і да канцоў звужаецца да акружнасці каля 6 мм у дыяметры.
Адтуліна пад хваставік на некалькі міліметраў больш чым сам хваставік — крыжавіна вольна перамяшчаецца.
Бохан адносіць яго да тыпу XVIa па Аўкшотту, а ўкраінскі даследчык Заремба А. лічыць, што яго варта аднесці да тыпу XVIІ. Цікава адзначыць, што англійскі спецыяліст лічыў, што падобная форма ўжывалася мяжы XIII-XIV да пачатку XV стст. Але польскі даследчык М. Глосек і харвацкая калега Д. Башковіч, абапіраючыся на рэчавыя крыніцы, прыйшлі да высновы, што ў Цэнтральнай Еўропе і на поўначы Балкан такія мячы сустракаліся на працягу ўсяго XV стагоддзя.
Меч XVa альбо XVIIIb паводле Аўкешота са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. (Канец XV — пачатак XVI стст.)
Гэты асобнік захоўваецца ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Яго ўліковае абазначэнне — НИМ РБ КП 1723. Месца і час знаходкі невядомыя, так як большая частка даваенных інвентароў была страчана або знішчана.
Агульная даўжыня гэтага мяча складае 121,8 см. Клінок, даўжынёю 90,5 см, па форме ўяўляе дужа выцягнуты трохкутнік з лёзамі якія плаўна звужаюцца да штыху. Першапачаткова клінок быў трохі даўжэй, прыкладна на 3,5-5 см, так як штых зараз адсутнічае. Такім чынам, уся зброя была большай у памерах. Сячэнне ляза рамбічнае, шырыня ля крыжавіны першапачаткова была прыкладна 3,6-3,7 см, але з-за карозіі клінок тут стаў трохі меншы — 3,3 см, побач з месцам аблому шырыня ляза складае 1,68 см. Па тыпалогіі англійскага спецыяліста па мячам сярэднявечча Р.Э. Оўкшота, гэты клінок блізкі альбо да падтыпа XVa, альбо — да XVIIIb (Oakeshott, 1964, p. 59-60, 7071).
Эфес складаецца з добра захаванай крыжавіны, хваставіка і навершша. Крыжавіна даўжынёй 27 см мае прамавугольную форму ў сярэдзіне, а яе канцы завітыя ў спіралі. Зыходзячы з вонкавага выгляду, гэтую дэталь можна аднесці, па класіфікацыі Оўкшота, да стылю 2 (Oakeshott, 1964, p. 114). Навершша грушападобнай формы з неглыбокай падоўжанй баразёнкай пасярэдзіне. Яго даўжыня складае 5,57 м, па тыпалогііі Аўкешота адносіцца да тыпу T5 (Oakeshott, 1964, p. 106).
Як было адзначана, клінок па форме блізкі да двух падтыпаў — XVa або XVIIIb. З тэрыторый, якія ўваходзілі ў XV стагоддзі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, знаходкі з падобнымі клінкамі вядомыя, але датаваныя яны досыць шырока XV — пачатак XVI стст. (Бохан, 2008 г., с. 142146).
Таму дадатковымі маркерамі часовых рамак тут могуць паслужыць элементы эфеса — крыжавіна і навершша. Намі выяўлена ўсяго тры мяча, на якіх зманцаваны навершша тыпу T5 і крыжавіна стылю 2. Усе яны адносяцца да канца XV — пачатку XVI стст і паходзяць з Германіі і Швейцарыі.
Такім чынам, дадзеныя аналогіі даказваюць, што доследны асобнік з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь варта адносіць да канца XV — пачатку XVI стст. Даволі верагодна, што дадзены асобнік быў выраблены нямецкімі збройнікамі ці быў зроблены на месцы па адным з узораў, якія існавалі ў гэты час.
Шаноўнае спадарства – такімі мячамі біліся нашы продкі за Вялікае Княства Літоўскае. Нам было б прыемна аднавіць гэту зброю. Ад вас мы чакаем толькі замовы!
Меч XVІІІa паводле Аўкешота знойдзены пры торфаапрацоўцы ў г. Лідзе (датуецца прыкладна 1420 – 1430 г.)
Агульная даўжыня — 115,5 см.
Даўжыня ляза — 94 см.
Даўжыня крыжавіны — 20,7 см.
Ляз просты, у перасеку рамбічны. На процілеглых баках маюцца кляйма: найбуйнейшага зброевага цэнтра Германскіх зямель горада Пасаў у выглядзе ваўка і таўро ў выглядзе біскупскага кія, па выглядзе аддалена нагадвае літару «Z», гэта сведчыць аб тым, што меч быў выраблены ў майстэрнях горада Пасаў. Лязо плаўна звужаецца да канца і заканчваецца вострым штыхам што дазваляла лёгка прабіваць рыцарскія даспехі.
Рукаяць доўгая, што дазваляла ў баі трымаць меч дзвюма рукамі каб рабіць магутныя сякучыя ўдары. Складаецца з рыжавінны і навершша (драўляныя часткі не захаваліся). Крыжавінна ўяўляе сабой літару S з гранёным канцамі з вонкавага боку. Зыходзячы з вонкавага выгляду, гэтую дэталь можна аднесці, па класіфікацыі Оўкшота, да стылю 12. На тыльным баку прысутнічае след ад удару ў выглядзе засечкі і расколіны, хутчэй за ўсё, нанесены баявой сякерай. Навершша васьміграннай формы – сумесь тыпаў I і J. З вонкавага боку мае круглы выступ, усярэдзіне якога змяшчаўся герб ўладальніка.
Паходжанне: меч знойдзены пры торфараспрацоўцы ў г.Ліда, Гарадзенская вобл. Беларусь.
Большасць знаходак мячоў дадзенага тыпу, апісаных у археалагічнай літаратуры, адбываюцца з тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Яны датуюцца дваццатымі — пяцідзесятымі гадамі XV стагоддзя. Клінкі з Пасау (Passau) былі вельмі дарагімі. Час вырабу клінка быў перыядам росквіту гэтага зброевага цэнтра. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра адзіночную знаходку на месцы былога балота. Тым больш, на мячы маюцца невыпраўленыя пашкоджанні, што сведчыць пра тое, што ён згублены на поле бою. Храналагічна ён не ўпісваецца ў часы нападаў крыжакоў на землі Вялікага Княства Літоўскага, якому належалі гэтыя землі — яны спыніліся пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе.
Найбольш верагодна датаваць дадзены меч 1420 — 1430 гадамі.
Прадмет у добрай захаванасці для свайго ўзросту. Дадзены прадмет — выдатны ўзор гатычнага мяча, выраблены ў праслаўленым зброевым цэнтры сярэднявечнай Еўропы. Безумоўна ён мае культурна-гістарычную і музейную каштоўнасць.
Меч XХ тыпу паводле Аўкшотту знойдзены каля горада Вінніца, Україна. Захоўваецца ў Вінніцкім абласным краязнаўчым музеі. (14-15 стст.)
Меч — выпадковая знаходка недалёка ад Вінніцы, у 14-15 стагоддзі зямля ВКЛ. Пры агульнай даўжыні 1125 мм даўжыня ляза складае 900 мм (вастрыё згублена). Шырыня ляза ў крыжавіны 43 мм, да штыху ён плаўна звужаецца. На мячы з абодвух бакоў па 4 не глыбокіх дола, якія пачынаюцца ў 20 мм ад крыжавіны і ідуць — крайнія на працягу 360 мм, цэнтральныя да 800 мм. Шырыня долаў прыкладна 5 мм, глыбіня 0.5 мм.
Даўжыня рукаяці без навершша 170 мм, з навершшам 217 мм. Хваставік мае шырыню каля крыжавіны 22 мм пры таўшчыні 5.7; ля навершша 16мм шырыня, пры 4.7 мм таўшчыні. Крыжавіна круглявая ў перасеку, ля канцоў мае дыяметр каля 11 мм, да клінка паступова робіцца танчэй да 8 мм некалькі пашыраючыся і патоўшчаючыся бліжэй да клінка. Такім чынам крыжавіна бліжэй за ўсё да стылю 2 па тыпалогіі Окшотта.
А. Зарэмба лічыць, што навершша складанай формы бліжэй да тыпу Z па Аўкшотту. Мы ж адносім яго хутчэй да тыпу К. Сам жа меч можна аднесці да тыпу XХ. Тыпы XХ і XХа Аўкшотт датуе з 1370 – да канца 15 стагоддзя.
Меч Мікалая Радзівіла Рудога, ХХ тып паводле Аўкшотту. Выраблены ў Вільні ў 1572 г., зараз захоўваецца ў Музеі Нямецкай Гісторыі ў Берліне.
Вось што піша Ю. Бохан пра гэты меч:
“Чатырма экзэмплярамі прадстаўлены мячы, прызначаныя
найперш для сякучых удараў. Найбольшую ўвагу з іх прыцягвае
двуручны меч Мікалая Радзівіла Рудога, выраблены ў Вільні ў 1572 г.,
які захоўваецца зараз у Музеі Нямецкай Гісторыі ў Берліне.
Агульная даўжыня мяча складае 156,5 см, даўжыня массіўнага клінка — 108
см. Клінок шырынёй 6,4 см ля крыжавіны слаба звужаецца да
вастрыя і прыблізна на трэць сваёй даўжыні мае трайны дол, які
далей пераходзіць у адносна слаба выражанае рабро. Важыць меч 3,5 кг. Доўгая «біканічная» рукаяць, патоўшчаная пасярэдзіне, завяршаецца
«келіхаватым» навершшам тыпа Т5 (?). Крыжаівна простая, вузкая,
даўжынёй 39,5 см. Належыць меч да тыпа ХХ.”
Мы паменшылі памеры мяча прыкладна на 10 адсоткаў, бо інакш меч не лез у печ. З-за гэтага зменьшsaлася вага на 0,5 кг.
Бохан адносіць навершша да тыпу Т5, але нам падаецца, што гэта памежны варыянт паміж тыпамі Т1 і Т5. Нажаль, мы не маем лепшай выявы мяча. Калі хто мае лепшыя варыянты, то мы былі б вельмі ўдзячныя за спасылку.
Увогуле можна упаўнена сцвяржаць, што арыгінал — выдатная баявая зброя. Трымаючы наш варыянт у руках разумеешь, што гэты меч прыдатны як да сякучых удараў так і да штыху. Пры памерах двуручнага мяча баланс сяго 11 см ад крыжавіян, што някепска і для аднаручнага меча.
Крыжавіна: сталь 3, даўжынёй 30 см,
Навершша: сталь 3, даўжынёй 65 мм., памежны варыянт паміж тыпамі Т1 і Т5
Агульная даўжыня рукояти: 44 см
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 97 см, шырыня 55 мм.
Агульная даўжыня мяча: 140,5 см.
Баланс: 11 см ад крыжавіны.
Вага: 3,05 кг.
Меч ХХ тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў Чарнавіцайм вобласці, Україна. Захоўваецца ў Чарнавіцкім абласным краязнаўчым музеі. (14-15 стст.)
Меч знойдзены на тэрыторыі Чарнавіцкай вобласці. Адносіцца да Веніцыянскіх мячоў. На жаль знойдзены не цэлым. Меч паступіў у Чарнавіцкі абласной краязнаўчы музей са збораў краявога музея пад нумарам ЧОКМ 5131-Зб-158.
Стан мяча не здавальняючы: значныя пашкоджанні ад іржы, меч ня рэстаўраваўся. Ніжняя частка клінка і штых страчаны. Цяпер агульная даўжыня прадмета 1050 мм, з іх 780 мм — лязо. Клінок двусечны, яго шырыня па ўсёй даўжыні 40 мм. Таўшчыня клінка ад 4 мм ля крыжавіны да 2.5 мм на месцы злому. З абодвух старон чытаюцца па два долы, іх працягласць ўсталяваць цяжка з-за дрэннай захаванасці мяча.
Даўжыня рукаяці без навершша 190мм. Хваставік у перасеку простакутны, ля крыжавіны 27 х 7 мм, ля навершшаі 18 х 4 мм.
З-за таго, што клінок не захаваўся тып мяча па Окшотту можам вызначыць толькі прыкладна. Найбольш прыдатны — тып ХХ.
Наверша складанай формы, квадрат з ўсечанымі кутамі і круглявымі выступамі (дыяметр 21 мм) у цэнтры пляцоўкі. Адносіцца да тыпу Z па АўкшоттуНадольскаму. Яго памеры:54 мм у шырыню ў ніжняй частцы звужаецца уверх да 51 мм пры вышыні 57мм. Таўшчыня квадрата каля 9 мм, таўшчыня па выступах — 38 мм. У цэнтры выступы маюць круглявае паглыбленне глыбінёй 5-6 мм.
Крыжавіна S-вобразная, стыль 12 па Аўкшотту. Даўжыня крыжавіны 160 мм (у разгорнутым стане — 220 мм). Канцы крыжавіны ў перасеку — 16 мм у таўшчыню пры шырыні 4 мм, бліжэй да клінка 13х13 мм, і ля клінка 10х22 мм.
Меч XХIІ тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў Луцку, Валыньскай вобласці, Україна. Захоўваецца ў Валыньскім краязнаўчым музеі. (XV- пачатак XVІ стст.)
Меч ХХІ тыпу (ВКМ, № інв. РЧ-82), выяўлены ў рэчышчы р. Стыр ля падножжа старажытных умацаванняў Луцка. Ён належыць да тыпу ХХІ, альбо т.зв.венецыянскіх мячоў, характэрных для XV і пачатка XVI ст. Яны
характэрызуюцца доўгімі, мала звужаннымі да вастрыя клінкамі са
слаба выражаным штыхам і падвойным ці патройным (часам адзінарным) долам.
Агульная даўжыня мяча складае 116 см, у тым ліку клінка — 93,8 см.
Забяспечаны адзіным долам клінок амаль не звужаецца да вастрыя і
завяршаецца вельмі слаба выражаным акруглым штыхам; шырыня
клінка ля крыжавіны — 4,5 см. Крыжавіна належыць да тыпа 12, плоская, крыжападобная ў перасеку, з S-вобразнымі канцамі, упрыгожаная гарызантальнымі паралельнымі паглыбленымі лініямі.
Навершша належыць — да тыпа Z, шасцікутнае з двума пляцоўкамі, па адной з кожнага боку.
Формы ўсіх вышэйзгаданных мячоў ў прынцыпе з’яўляюцца
абсалютна тыповымі для разглядаемага перыяду.
Шабля жаўнера падскарбія Вялікага Княства Літоўскага з Пагоняй. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. 1770 — 1789 гг.
Шабля тып Іе па Заблоцкаму захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў экспазіцыі Новага Замка. Эфес латунны, суцэльналіты. Складаецца з дзяржання і гарды, якія мацуюцца на чаранку з дапамогай каптурка-заклёпкі. Дзяржанне рабрыстае. Гарда мае выгляд крыжа з дужкамі і шчытком. З унутранага боку рукаяці пасярэдзіне крыжа прымацаваны пярсцёнак да адзінца, ад якога адыходзіць адна кароткая дужка, спалучаная з галоўнай. Шчыток упрыгожаны рэльефнай выявай геральдычнай эмблемы ў выглядзе Пагоні пад вялікакняскай мітрай на фоне двух скрыжаваных ключоў — гэта знак пасады падскарбія ВКЛ.
Клінок аднасечны, выгнуты, з бароздкай пры абушку, якая цягнецца ад насадкі да пяра, і неглыбокім шырокім долам. Пяро двухбаковавострае.
Памеры: агульная даўжыня — 96,4 см; даўжыня эфеса — 14 см, даўжыня клінка — 82,4 см, шырыня клінка пры насадцы — 3,8 см, шырыня абушка пры насадцы — 0,6 см; крывізна клінка — 5,2 см.
Наяўнасць знака падскарбія на эфесе дае падставы лічыць, што шабля належала жаўнеру са службы падскарбія.
Шабля знойдзена ў сакавіку 1956 г. Вучнямі школы ў агародзе дома нумар 31 вучхоза Станіславова — былой каралеўскай рэзідэнцыі, пабудаванай для Станіслава Аўгуста Панятоўскага — і прадана імі ў той жа час ў ГДГАМ.
Узяўшы пад увагу месца, дзе шабля была знойдзена, можна з вялікай доляй верагоднасці датаваць яе 70-80 гг. XVIII ст.
Мы жадаем выказаць падзяку супрацоўнікам Гродзенсага дзяржаўнага гісторыка-археалагічным музея за дапамогу і за фотаздымкі зброі.
https://museum-grodno.by/ сайт
https://vk.com/museumgrodno суполка
Шабля Касцюшоўка (тып 1b па Заблоцкаму) з гербам Рэчы Паспалітай і вензелем караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1792 г.
Захоўваецца ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі
Даволі цікавая шабля — Касцюшоўка (тып 1b па Заблоцкаму) без пярсцёнка да адзінца, але с дадатковай дужкай ахоўваючай далонь – захоўваецца ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна.
Касцюшоўка — тып шаблі XVIII — пачатку XIX стагоддзя, якая атрымала сваю назву ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі. Хоць шаблі такога тыпу былі вядомыя з пачатку стагоддзя, менавіта ў перыяд дзейнасці Касцюшкі, у прыватнасці падчас яго паўстання, яны атрымалі вялікі распаўсюд сярод барацьбітаў за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Характэрным прыкметай такой шаблі з’яўлялася гарда простакутнай формы — ахоўная дужка адыходзіць ад крыжавіны пад прамым вуглом, і пад прамым жа вуглом злучаецца з агалоўем.
Касцюшоўкі шырока ўжываліся рознымі фарміраваннямі арміі Рэчы Паспалітай, у тым ліку:
• афіцэрамі пяхоты, артылерыі і Нацыянальнай кавалерыі ў 1789-1794 гадах
• афіцэрамі Каралеўскіх уланаў
• паўкамі літоўскай кавалерыі — у другой палове XVIII стагоддзя
• паспалітым рушэннем у 1794 г.
Даўжыня зброі 95 см. Клінок — адналязовы. Рукаяць пакрыта чорнай скурай. На лязе, бліжэй да эфеса, гравіроўка: герб Рэчы Паспалітай, вензель караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, дата — «1792». Месца вытворчасці — Рэч Паспалітая.
Гусарская шабля тып N1b па Заблоцкаму з калекцыі Музея гісторыі Магілёва, XVI стагоддзе.
Шаблю знайшоў на дне Дняпра рыбак, які прапанаваў экспанат музею. Яна была набытая Магілёўскім гарвыканкамам і зараз захоўваецца у Музеі гісторыі Магілёва.
Спецыялісты датуюць шаблю XVI стагоддзем. Трэба адзначыць, што Заблоцкі апісывае гэты тып як звыклы да XVIІ стагоддзя, аднак ёсць і прыклады гэтых шабель с 16 стагоддзя. Шабля караля Стэфана Баторыя, што захоўваецца ў нямецкім Museum fur Deutsche Gedchichte (Das Zeughaus) датуецца 1579 годам.
Зверху выявы шаблі да рэканструкцыі.
Шмат спецыялістаў лічаць шаблю тып N1b — найлепшай польскай шабляй. Зачынены эфес, абараняючы далонь, лічыцца адметнасцю гэтай шаблі. Гусарская шабля – зарадзілася ў Рэчы Паспалітай. Яна прызначалася да цяжка ўзброенай адаспешанай конніцы – крылатых гусар. Гэта была баявая зброя, даволі цяжкая, з невялікай крывізной ляза, з двухбаковавострым пяром такой жа шырыні, як і лязо. прыстасаваная, перш за ўсё да сякучых удараў, але прыдатная і да колючых удараў. Наяўнасць шырокага пярстёнка для адзінца дазваляе хутка змяніць кірунак удараў пры пешай дуэлі. У той жа час цэнтр цяжару дае магчымасць наносіць моцныя ўдары з каня. Дзякуючы зачыненаму эфесу далонь была добра абаронена. Шаблі маглі мець простыя сталёвыя крыжавіны без упрыгожванняў.
Пярэдні вус загібаўся, ахоўваючы далонь уладальніка ад удараў. Часам рукаяць мела палюх — пярсцёнак да адзінца. Эфес звычайна быў сталёвы.
Мы можам рэканструктаяваць гэтую зброю, але з меншай колькасцю долаў.
Вялікі дзякуй дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову за інфармацыю і выявы шаблі.
Спасылка на сайт музея: https://museumhm.by/
Шабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова 16 стагоддзя.
Польска-венгерская шабля караля Стэфана Баторыя. Шаблі гэтага тыпу на першай стадыі распрацоўкі характарызаваліся адкрытай ручкай, доўгім хваставіком ад крыжавіны і прамой крыжавінай. Лязо мела нязначную крывізну і заканчвалася пяром. Гэты тып шаблі распаўсюдзіўся ў Польшчы ў другой палове 16 стагоддзя, у прыватнасці ў часы праўлення Стэфана Баторыя (1576 — 1586).
Даўжыня ляза 840 мм, , шырыня 37-34 мм, таўшчыня 6 мм, крывізна 34 мм. Агульная даўжыня шаблі складае 965 мм. Пяро даўынёй 215 мм. На шалі зроблена гравіроўка: упрыгожванне з выявай льва, бачныя сляды пазалоты. На лязе чатыры адтуліны ў дзве пары, пад імі вузкі кветкавы арнамент, заключаны ў рамку з падвойнай лініяй, пад ім зноў паўтараецца сістэма з чатырох адтулін. Затым зрабілі два вузкіх дола, напрыканцы кароткага з іх зроблены тры адтуліны. Другі дол ідзе паралельна першаму і сканчаецца на 2/3 даўжыні пяра. Ручка прамая, пакрыта чорнай скурай, дадаткова мае насцечку ў выглядзе спіралі, там змешчаны тонкі срэбны дрот, дадаткова пазалочаны. Агалоўе міндалепадобнае, злёгку нахілена да ляза, зроблена з срэбра і пазалочана. Крыжавіна з сталі даўжынёй 270 мм, пакрыта пазалочаным срэбным лістом. Вусы якія ідуць на ляз і рукаяць прыкладна 200 мм у даўжыню.
Похвы з дрэва пакрыты чорнай скурай. Фурнітура з срэбра і дадаткова пазалочана.
Акрамя таго, захаваліся скураныя папругі каб вешаць похвы на пояс.
Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля) з калекцыі Muzeum Wojska Polskiego, пачатак XVII стагоддзя.
Гусарская шабля тып N1b, ужывалася ў XVIІ і першай палове XVIІІ стагоддзя. Шмат спецыялістаў лічаць яе найлепшай польскай шабляй. Зачынены эфес, абараняючы далонь, лічыцца адметнасцю гэтай шаблі. Гусарская шабля – зарадзілася ў Рэчы Паспалітай. Яна прызначалася да цяжка ўзброенай адаспешанай конніцы – крылатых гусар. Гэта была баявая зброя, даволі цяжкая, з невялікай крывізной ляза, з двухбаковавострым пяром такой жа шырыні, як і лязо. прыстасаваная, перш за ўсё да сякучых удараў, але прыдатная і да колючых удараў. Наяўнасць шырокага пярстёнка для адзінца дазваляе хутка змяніць кірунак удараў пры пешай дуэлі. У той жа час цэнтр цяжару дае магчымасць наносіць моцныя ўдары з каня. Дзякуючы зачыненаму эфесу далонь была добра абаронена. Шаблі маглі мець простыя сталёвыя крыжавіны без упрыгожванняў.
Пярэдні вус загібаўся, ахоўваючы далонь уладальніка ад удараў. Часам рукаяць мела палюх — пярсцёнак да адзінца. Эфес звычайна быў сталёвы.
Мы вырашылі рэканструяваць шаблю з калекцыі Muzeum Wojska Polskiego з дастаткова простым але функцыянальным лязам. У кнізе “Wojciech Zablocki. Ciecia Prawdziwa Szabla” пазнача, што гэта шабля належыць да тыпу 2а, але відавочна, што гэта тып 1b. Заблоцкі зазначыў, што канструкцыя гэтай шаблі сведчыць про ўплыў Венгрыі, магчыма пачатак 17-га стагоддзя. Для таго каб шаблей мог карыстацца як праўша, так ляўша, нам давялося адмовіцца ад палюха (пярсцёнак да адзінца). Таксама мы крыху змянілі памеры зброі.
Агульная даўжыня рукаяці: 13 см.
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 75 см.
Агульная даўжыня зброі: 88 см.
Баланс: 21 см ад рукаяці.
Вага: 1,35 кг.
Польская шабля тып N2а (Карабэла) па Заблоцкаму з музея Swietokrzyskie (г. Кельце)
Шабля N2а (Карабэла), пра яе Заблоцкі піша:
Польская ваенная шабля з «анатамічнай» ручкай ў форме арлінай галавы, вядомая таксама як баявая Карабела:
Шабля № 2а з лязам пераменнага выгібу і двухбаковавострай елманню. Агалоўе шырокае, якое забяспечвае эфектыўную апору далоні пры выкананні кругавых удараў. Гэтыя шаблі ўжываліся ў 17 і першай палове 18 стагоддзя.
Гэтая шабля цудоўна падыходзіць для кругавых удараў у пешым баі, а таксама для махавых удараў верхам. Пры абароне, пэўна, ўжываліся высокія пазіцыі.
Зручны ўпор для далоні робіць магчымым выкананне «васьмёрак» хуткімі рухамі запясця пры нерухомым локці.
Падобныя шаблі былі ў турак, балканскіх краін, у Расіі, Малдовы і Арменіі. Прынцыповае адрозненне польскіх шабляў заключаецца ў канструкцыі эфеса. Толькі польскія шаблі выдатна падыходзяць для кругавых удараў. Іншыя тыпы, як мяркуецца, знаходзілі прымяненне толькі ў конным баі.
Менавіта гэта шабля захоўваецца ў музеі Swietokrzyskie у г. Кельце пад нумарам 89. Датуецца XVIII стагоддзем.
Шаноўнае спадасртва – гэтымі шаблямі карысталіся жыхары Рэчы Паспалітай у тым ліку і ліцвіны, . Нам было б прыемна аднавіць гэту зброю. Ад вас мы чакаем толькі замовы!
Шабля кліентэле князя Караля Радзівіла (Пане Каханку)
— захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Датуецца другой паловай XVIII стагоддзя.
Шабля кліентэлы князя Караля Радзівіла – мануфактурны выраб другой паловы XVIII ст. Паступіла ў збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1957 г.
Менавіта такой зброяй карысталася так званая магнацкая кліентэла — бедныя шляхцічы, якія за пэўную грашовую і вайсковую дапамогу стваралі невялічкае войска вакол буйнага магната. У XVIII ст. яны актыўна ўмешваліся ў магнацкія канфлікты, што прыводзіла да крывавага хаосу ў Рэчы Паспалітай.
Асаблівасцю гэтай шаблі з’яўляецца тое, што яна мае гравіроўку: «Karol xiaze Radziwill woiewoda Wilenski». Што вызначае службу ўладара шаблі роду Радзівілаў, а менавіта Ка́ралю Стані́славу Радзіві́лу (мянушка «Пане Каханку».
Ка́раль Стані́слаў Радзіві́л (1734-1790) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Караль Станіслаў Радзівіл быў найбольш заможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Эўропе. Ягоная лятыфундыя ахоплівала 16 местаў і 683 вёскі, а вакол асобы князя вілося шмат легендаў. Быў старостам львоўскім. X ардынат на Нясьвіжы, VIII ардынат на Алыцы.
Шабля зроблена з сталі, металу, дрэва і скуры з насечкамі жоўтым металам. Мае пяро — пашырэнне ляза ля штыха. Шырыня ляза ля крыжавіны 40мм, па сярэдзіне ляза 37 мм, пашыраючыся ў вобласці пяра да 40 мм. Рукаяць і крыжавіна, адносяцца да тыпу шабель: «шабля-кастюшаўка». Такія шаблі ўжываліся ў часы паўстання Тадэўша Касцюшкі ў 1794 годзе.
Агульная даўжыня шаблі: 960 мм.
Даўжыня ляза: 825 мм.
Шырыня ляза ля крыжавіны: 40 мм.
У перасеку лязо трохкутнае, без долаў.
Польская шабля тып N1с (шырокая) па Заблоцкаму (Гусарская шабля) з прыватнай калекцыі ў Кракаве.
Гэты тып шабель адносіцца да гусарскіх шабель, Войцэх Заблоцкі апісвае іх так:
Гусарская шабля, з’явілася напрыканцы XVI, а шырокае распаўсюджванне атрымала ў XVII стагоддзі. Шмат спецыялістаў лічаць яе найлепшай польскай шабляй. Зачынены эфес, абараняючы далонь, лічыцца адметнасцю гэтай шаблі. Гусарская шабля – зарадзілася ў Рэчы Паспалітай. Яна прызначалася да цяжка ўзброенай адаспешанай конніцы – крылатых гусар. Гэта была баявая зброя, даволі цяжкая, з невялікай крывізной ляза, прыстасаваная, перш за ўсё да сякучых удараў, але прыдатная і да колючых удараў. Дзякуючы зачыненаму эфесу далонь была добра абаронена. Шаблі маглі мець простыя сталёвыя крыжавіны без упрыгожванняў. Былі і баявыя шаблі, багата ўпрыгожаныя траўленнем, гравіроўкай, серабрэннем ці пазалотай, а парадныя нават золатам. Гэта залежыла ад густу ўладальніка.
Шабля з прыватнай калекцыі ў Кракаве. Датуецца прыкладна канцом XVIII стагоддзя.
Шаноўнае спадасртва – гэтымі шаблямі карысталіся жыхары Рэчы Паспалітай у тым ліку і ліцвіны, . Нам было б прыемна аднавіць гэту зброю. Ад вас мы чакаем толькі замовы!
Польская шабля тып N3b па Заблоцкаму захоўваецца ў музеі Войска Польскага (Варшава). Датуецца першай паловай XVII стагоддзя.
Тып шаблі IIIb мае вельмі простую канструкцыю і часта прымітыўнае аздабленне рукаяткі, але яна мае выдатныя практычныя уласцівасці. Такія шаблі, звычайна, лёгкія і добра збалансаваны для працы як ад запясця, так і ад пляча. Канструкцыя нахіленага наперад навершша дазваляе выкарыстоўваць «пісталетны» зух, як і ў шаблях тыпу IV. Такая ручка падвышае трапнасць і дазваляе выкарыстоўваць дадатковую ахову кісці, як у тыпе № II.
У той жа час пярстёнак да адзінца ўзмацняе счапленне пальца ў бакавой плоскасці атакі і павышае хуткасць, а таксама ланцуг прадухіляе выпадзення шаблі з рукі.
Універсальнасць гэтага тыпу шаблі дазваляе меркаваць, што яе выкарыстоўвалі ў кавалерыі, якая магла спешыцц, калі гэта неабходна.
Аналагічныя шаблі шырока выкарыстоўваліся ў Венгрыі.
Шабля № 3b з вузкім лязам і доўгім ярка выяўленым пяром. Крыжавіна крыжападобная, часта злучана з навершшам ланцужком. Навершша адхілена наперад на вугал 45 градусаў. Гэтыя шаблі добрыя для магутных махавых удараў і кругавых удараў пры пешым фехтаванні.
Гэты тып паходзіць ад венгерскіх шабляў, але мае некалькі спецыфічных польска-літоўскіх дэталяў (пярстёнак да адзінца, навершша).
Крыжавіна: сталь 3, 18 см.
Навершша: сталь 3,
Агульная даўжыня рукаяці: 15 см
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 85 см.
Агульная даўжыня мяча: 100 см.
Баланс: 20 см ад крыжавіны.
Вага: 1.55 кг.
Польская шабля тып N1с па Заблоцкаму (Гусарская шабля) з калекцыі Muzeum Wojska Polskiego.
У сярэднявеччы белая зброя была асноўным відам узбраення выяроў амаль ва усіх краінах свету; Вялікае Княства Літоўскае и Каралеўства Польскае таксама не былі выключэннем. З ранняга сярэднявечча и да канца XVI стагоддзя асноўным відам белай зброі на гэтых землях былі мячы и корды (падрабязней аб кордах ВКЛ: https://zbroevy-falvarak.by/kordy-i-tesaki-v-velikom-knyazhestve-litovskom-i-sosednix-stranax/ ), але з другой паловы XV стагоддзя ўсё большае распаўсюджванне пачалі атрымліваць шаблі, якія з сярэдзіны XVI стагоддзя (ужо ў Рэчы Паспалітай) пачалі пераважаць сярод белай зброі.
Ва ўзрослай папулярнасці шаблі было некалькі прычын. Па-першае, распаўсюджванню шаблі на землях ВКЛ спрыялі татары, пражываючыя тут яшчэ с часоў Вітаўта. Шабля нацыянальная зброя татар, прадстаўляючых у літоўскім войску лёгкую конніцу. Па-другое, менавіта барацьба з цяжказўзброеннымі крыжакамі Тэўтонскага ордэна вызначыла панаванне сярод ваяроў цяжкага мяча и корда. У XVI стагоддзі абставіны змяніліся: Тэўтонскі ордэн быў знішчаны, эўрапейскія цяжкія даспехі пачалі знікаць з ужывання з-за распаўсюджвання агнястрэльнай зброі. Гэта ўсё рабіла цяжкую белую зброю не патрэбнай. Цяпер Вялікае Княства Літоўскае и Каралеўства Польскае часцей змагаліся на ўсходніх і паўднёвых межах з арміямі, якія шырока ўжывалі лёгкую конніцу, якая карысталася шаблямі.
Шабля была лягчэй і манёўраней за меч, яна добра падыходзіла як да пешага так і коннага бою. І паступова гэта зброя стала звычайнай часткай узбраення гусар. (Падрабязней аб гусарыі ў ВКЛ: https://zbroevy-falvarak.by/gusariya-vkl-stanovlenie-razvitie-osobennosti-vooruzheniya-i-taktiki/)
Каса касінераў / Піка касінераў. Зброя паўстанцаў 1794 / 1830 / 1863 гадоў.
Як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.
Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні
Імправізаванай зброяй, дастакова эфектыўнай і грознай у пэўных абставінах, з’яўляліся косы, якія выступалі як прылада вайны падчас народных хваляванняў. Разам з тым у адзінкавых выпадках дакументы Вялікага княства фіксуюць спеціяльныя баявыя косы, якія задумваліся і прадуктаваліся як зброя. Менавіта косы атрымалі вядомасць ў паўстаннях Кастюшкі 1794, Паўстанні 1830—1831 гадоў і паўстанні Каліноўскага 1863-1864 гадоў.
Касінеры біліся ў вызваленчых паўстаньнях 1794, 1830-1831, 1863-1864 гадоў. Назва ўпершыню была дадзеная мазавецкім сялянам, незадаволеным другім падзелам Рэчы Паспалітай. Яны з’явіліся ў колькасьці 300 чалавек у войску Касьцюшкі і ня мелі іншага ўзбраеньня, апроч вэртыкальна насаджаных на шасты косаў. Касьцюшка ўсхваляў храбрасьць касінераў, двум з іх надаў чыны афіцэраў і сам надзеў кафтан мазавецкіх сялянаў.
Для выраблення пік з кос паўстанскае войска карысталася дапаможнікам “Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны …”, які быў выдадзены ў Варшаве ў 1830 годзе пад час другога паўстання. Каваль павінен быў выпраміць касу і зрабіць у хвасце дзве адтуліны. Да пікі з касы трэба зрабіць драўлянае дрэўца даўжынёй каля 4-х лакцёў (2188 мм) і таўшчынёй каля 2-х цаляў 54 мм.
Шабля ваяра прыдворнага канцлера Вялікага Княства Літоўскага Караля Станіслава Радзівіла. Датуецца 1705 – 1719.
Караль Станіслаў Радзівіл — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (з 1698).
Ваяваў супраць татараў і туркаў.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазыцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сымпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).
Шабля, якая належыла ваяру прыватнага войска Караля Радзівіла, характарызуецца шырокім лязом — шырыня пяра 5,7 см. Верагодней за ўсё, датуецца 18-м стагоддзем пасля 1705 года, пра што сведчыць выгравіраваны ордэн Белага Арла, размешчаны пад гербам Радзівілаў. Даўжыня ляза дасягае 94,5 см, выгібаецца на 8 см. Зроблена па ўсходнім узоры з надпісам стылізаваным пад арабскія літары. Ляз мае пяро на 1/3 ад даўжыні клінка. На адным баку ляза, выгравіравана карона, а пад ёй герб Радзівілаў у выглядзе арла з трыма трубамі на грудзях. У якасці ахоўнікаў з абодвух бакоў арла стаяць грыфоны, размешчаныя на гербе Радзівіл. Пад гербам вісіць выгравіраваны ордэн Белага Арла, які ахоплівае ніз герба Радзівіл. На другім баку ляза, пад княжацкай каронай знаходзіцца манаграма K [arol] X [iąże] R [adziwiłł].
Эфес не прымацаваны да навершша. Крыжавіна пераходзіць у ажурныя шчыткі, якія ахоўваюць руку. Агалоўе міндалепадобнае з доўгай металічнай пласцінай на рукаяці якая даходзіць амаль да крыжавіны. Накладкі з дрэва мацуюцца пры дапамозе заклёпак. Ручка пакрыта чорнай скурай.
Похвы з дрэва, пакрыты чорнай скурай.
Шабля паходзіць з калекцыі Радзівілаў з Нясвіжа, абрабаванага расійскімі войскамі і перададзена Эрмітажу ў Санкт-Пецярбургу.
Спадзяемся, што зброя вернецца на родную зямлю.
Наш варыянт
Турэцкай шаблі Клыч. XVI—XVII стагоддзе, з калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія.
Гэта зброя прышла да нас з замежжа, але шырока ужывалася нашымі продкамі.
Кылыч, клыч, кіліч (тур. Kılıç — Кылыч), англ. QILIJ — радавое паняцце для абазначэння доўгалязовай зброі ў Турцыі. У Вялікім Княстве Літоўскім — клыч азначаў адзін з відаў турэцкай шаблі. Выгіб клінка пачынаецца з канца другой трэці. Верхняя трэць ляза — прамая. Пяро займае большую частку верхняй траціны клінка. Долы, у большасці выпадкаў, адсутнічаюць. Ручка прамая або выгнутая (наверша не выступае за рукаяць). Крыжавіна выкарыстоўвалася простая. Вага шаблі адрозніцаецца, у сярэднім, ад аднаго да паўтара кілаграма. Клыч — шабля, якая выкарыстоўвалася як пешымі ваярамі так і вершнікамі. Масіўнае пяро дазваляла выкарыстоўваць яго супраць ваяроў у даспехах высокай ступені абароны.
У XV стагоддзі клыч распаўсюджваецца на землях ВКЛ. А пасля, ужо ў Рэчы ператвараецца ў папулярную зброю — венгерска-польскую шаблю. Прыблізна ў 1670 годзе на базе клыча з’явілася Карабэла (ад турэцкага слова karabela: чорная атрута); гэта зброя стала вельмі папулярнай у войску Рэчы Паспалітай.
Арыгінал – клыч XVI- XVII cтагоддзя, захоўваецца калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія. Мае аздабленне з золата і таўро майстра MUSA.
Наш варыянт без упрыгожванняў і мае больш доўгі і шырокі дол.
Крыжавіна: даўжыня 17 см
Даўжыня пяра: 31 см.
Агульная даўжыня рукаяці: 12 см.
Лязо: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 75 см.
Агульная даўжыня зброі: 87 см.
Вага: 1,2 кг.
Шабля вялікага гетмана літоўскага Міхала Вішнявецкага 1713 г. Зараз захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego.
Мі́хал Сэрва́цы Вішняве́цкі — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменьнік і паэт. Міхал Сэрвацы — апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду Вішнявецкіх.
У 1702 годзе атрымаў булаву гетмана поўнага, у 1703 годзе — вялікага (зноў поўны ў 1707—1709 гадох, вялікі — з 1735 году). У 1703 годзе атрымаў урад кашталяна, у 1706 годзе — ваяводы віленскага, у 1735 годзе — канцлера вялікага літоўскага. У 1730 годзе стаў рэгімэнтам войска Вялікага Княства Літоўскага.
Лязо шаблі даўжынёй 83,5 см, прагінаецца на 6,5 см, шырыня пяра 3,3 см, вага 0,84 кг, агульная даўжыня 97,5 см. Пад крыжавінай герб Вішнявецкіх — «Карыбут», інкруставаны золатам, размешчаны гарызантальна на лязе. Над гербам размешчана карона ў выглядзе княжацкай мітры. Сам шчыт прадстаўлены на фоне княжацкага паліто, абліцаванага гарнастаем. На лязе, ніжэй герба ідзе надпіс лацінкай, двума радкамі ўздоўж клінка разам з дэкаратыўным кветкавым матывам. У прыкладным перакладзе гаворыцца: У памяць пра час, праведзены ў Турцыі з самым яркім Каралём, непераможны кароль Швецыі князь Міхал Вішневецкі, гетман Вялікага Княства Літоўскага, дарыць свайму брату князю Кракаўскага ваяводства 10 студзеня 1713 года. Ручка шаблі стылізавана пад балканскі стыль з крыжавінай, на якой, акрамя крыжыка, ёсць дэкаратыўныя матывы, якія імітуюць усходні стыль. Дадаткова ўпрыгожана жэмчугам.
Драўляныя похвы, пакрытай малінавым аксамітам, у цяперашні час вельмі выцвілым, з верхняй і ніжняй фурнітурай. Вага похваў 0,84 кг.
Копія шаблі Тадэвуша Касцюшкі, захоўваецца ў Музеі Т.Касцюшкі ў Мерачоўшчыне пад Косавам (зараз Івацэвіцкі раён). Датуецца XVIII — пачаткам XIX стагоддзя.
Мы сфатаграфавалі копію шаблі якая захоўваецца ў Музеі Т.Касцюшкі ў Мерачоўшчыне пад Косавам. Арыгінал шаблі захоўваецца ў Польшчы.
Менавіта такія шаблі XVIII — пачатку XIX стагоддзя празвалі Касцюшоўкамі ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі. Хоць шаблі такога тыпу былі вядомыя з пачатку стагоддзя, менавіта ў перыяд дзейнасці Касцюшкі, у прыватнасці падчас яго паўстання, яны атрымалі вялікі распаўсюд сярод барацьбітаў за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Характэрным прыкметай такой шаблі з’яўлялася гарда простакутнай формы — ахоўная дужка адыходзіць ад крыжавіны пад прамым вуглом, і пад прамым жа вуглом злучаецца з агалоўем.
Касцюшоўкі шырока ўжываліся рознымі фарміраваннямі арміі Рэчы Паспалітай, у тым ліку:
• афіцэрамі пяхоты, артылерыі і Нацыянальнай кавалерыі ў 1789-1794 гадах
• афіцэрамі Каралеўскіх уланаў
• паўкамі літоўскай кавалерыі — у другой палове XVIII стагоддзя
• паспалітым рушэннем у 1794 г.
Па тыпалогіі Заблоцкага шабля Касцюшкі належыць 2 тыпам 1c + 1d. Гарда сталёвая, складаецца з крыжавіны пераходзячай у ахоўную дужку пад прамым вуглом, якая ў сваю чаргу, пад прамым жа вуглом злучаецца з навершшам. Дадаткова рука ахоўваецца шчыткамі авальнай формы, злёгку выгнутымі. Таксама, мае пярсцёнак да адзінца з унутранага боку эфеса.
Стрыжань рукаяці драўляны, скураная абцяжка магла як прысутнічаць, так і адсутнічаць, у другой палове стагоддзя на стрыжні звычайна выразаліся папярочныя разоры, пасля чаго ручку абцягваюць скурай. Наверша сталёвае, у выглядзе масіўнага агалоўя якое пераходзіць у спінку якая ідзе ўздоўж задняй частцы ручкі.
Клінок даўжынёй каля 80 см.
Меч ХХ тыпу паводле Аўкшотту знойдзены ў Тэрнопальскай вобласці, Україна. Захоўваецца ў Чарнавіцкім абласным краязнаўчым музеі. (сярэдзіна 15 ст.)
У ЧОКМ захоўваецца меч, які, магчыма, з’яўляецца раннім варыянт так званых венецыянскіх мячоў. Паступіў ён з краявога музея. (ЧОКМ, 2151-Зб.-136)
Агульная даўжынячасткі, што захавалася 520 мм, з іх 285 лязо. Клінок двусечны шырынёй ля крыжавіны 55 мм, ля месца злому 50 мм, добра чытаюцца паабапал клінка 4 дола, якія пачынаюцца ў 20 мм ад крыжавіны, шырыня долаў 5 мм, глыбіня 0.5 мм. Таўшчыня лязу, што захаваўся 6 мм.
Хваставік даўжынёй 202 мм, (без навершша 180 мм). Крыжавіна ў перасеку 28 на 6 мм, ля навершша — 15 на 4 мм.
Навершша тыпу Z па Акшотту, квадратная пласціна з ўсечаным кутамі і круглымі выступамі па цэнтры. Памеры — 40 мм у вышыню і 53 у шырыню., Таўшчыня пласціны ад 9 мм на краях да 12 у ўступіць. Таўшчыня навершша з выступамі 26мм. Выступы на навершшы авальныя — 26 на 30 мм.
Крыжавіна даўжынёй 240 мм, сплясканая да канцоў, таўшчыней 22 мм, шырынёй — 2 мм на канцах, ля ляза 8 на 10 мм, у сярэдзіне 10 на 21 мм. Крыжавіна стылю 5 па Акшоту.
Відавочна, гэта адзін з мячоў сярэдзіны 15 стагоддзя, з-за адсутнасці большай частцы клінка можна толькі меркаваць, што меч належыць тыпу ХХ.
Даволі цікава, што ў Вінніцкім абласным краязнаўчым музеі захоўваецца меч, вельмі блізкі па характарыстыках да апісанага вышэй.
Меч XХ паводле Оўкшота з бітвы пад Мсціслаўем 4 лістапада 1501 года
Захоўваецца ў музеі гісторыі Магілёва (Канец XV ст.)
У 2013 годзе ў рацэ Віхра пад Мсціславам мясцовымі жыхарамі былі знойдзеныя даспехі і меч рыцара, датаваныя канцом XV стагоддзя. Па словах дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, дзень гібелі рыцара вызначылі метадам выключэння. Для гэтага супаставілі знешні выгляд даспехаў і запісы летапісаў — і ўсё сышлося.
Паводле летапісу, 4 лістапада 1501 года Мсціслаў абараняў Міхаіл Іжаслаўскі — ішла вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і княствам Маскоўскім. Князю прыйшлося адступаць, і ён выратаваўся ў сценах Мсціслава. Аднак пры пераправе праз раку Віхра, шмат хто з воінаў загінулі. І ўладальнік гэтых даспехаў і мяча ў тым ліку.
Праз 511 гадоў, у жніўні 2013 года, археолагі і дайверы знайшлі на дне ракі Віхура пад Мсціславам даспех і ўнікальны шлем-салад з накладкай тыпу «амар» воіна ВКЛ. Пазней, тут жа знайшлі металічны гульфік і шпору, на якой захаваліся нават падвязкі. Усё гэта было камплектам даспехаў аднаго воіна.
Але меч, прапаў. Дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў расказаў, што меч верагодна выкралі мясцовыя жыхары якія яго знайшлі. Толькі праз 6 гадоў меч атрымалася вярнуць. Відавочна, гэта адзін з мячоў сярэдзіны XV стагоддзя, з-за адсутнасці большай частцы клінка можна толькі меркаваць, што меч належыць тыпу ХХ. Меч выкананы з высокавугляродзістай сталі. На рукаяці мяча ёсць адбітак — таўро, якое пазначае майстра, які яго выкаваў, альбо гільдыю. Цікава адзначыць, што адзін меч с такім таўром захоўваецца у Віленскім гістарычным музеі і яшчэ адзін меч быў нядаўна знойдзены на Галічыне (Украіна). Таму ёсць шанец, што майстэрня знаходзілася на тэрыторыі ВКЛ, але гэта пытанне далейшых даследаванняў.
Крыжавіна тып 2, даўжынёй 18,8 см
Навершша, тып Т, даўжынёй 5,5 см
Зараз агульная даўжыня зброі складае 80,7 см
Даўжыня ляза 58,4
Поўная даўжыня зброі мусіла быць105-107 см, а вага каля 1600 грамаў.
Вялікі дзякуй дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову за інфармацыю аб мячы і за дзейнасць па вяртанні зброі ў Беларусь.
Спасылка на сайт музея: https://museumhm.by/