Катана з калекцыі Такійскага нацыянальнага музея, 14 стагоддзеКатана з калекцыі Такійскага нацыянальнага музея, 14 стагоддзе

Катана (яп. ) — двухручная выгнутая японская шабля даўжынёй 95-105 см (лязо ў сярэднім было 70-75 см, але дакладна даўжэй за два сяку (1 сяку = 30,3 см).
У Такійскім нацыянальным музеі захоўваецца лязо 14 стагоддзя, выканана майстрам Нарышыга. Яно мае паступовае звужэнне да вастрыя па ўсёй даўжыні ляза. Гэта змяншае вагу зброі і паляпшае баланс.
Наша версія – гэта стылізацыя, без лініі хамон і без пракоўвання 1000 пластоў. Але і розніца ў цане адпаведная.
Цуба з’яўляецца стылізацыяй цубы «Шуляк», XVII ст.. Захоўваецца ў Такійскім нацыянальным музеі.
Фучи, касіра і мэнукі таксама выкананы з выявами птушак.
Абкрутка ручкі выканана ў стылі «хінэри-макі», стыль просты, надзейны і практычны.

Агульная даўжыня ручкі: 27 см.
Цуба: сталь 3, дыяметр 8 см, таўшчыня 5 мм.
Муфта «фучы» (фуціганэ) і «касіра» (цуку-гасіра): літыя латуневыя.
Накладкі «мэнукі»: літыя латуневыя.
Лязо: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня ляза 75 см.
Агульная даўжыня: 102 см.
Баланс: 13,5 см ад ручкі.
Вага: 1,3 кг.

Катана з калекцыі Такійскага нацыянальнага музея, 14 стагоддзе
Катана з калекцыі Такійскага нацыянальнага музея, 14 стагоддзе