Люедао Liuyedao (другі варыянт)
Люедао (меч вярбовы ліст) — гэта доўгая, адналязовая шабля, з доўгім вастрыём, выгнутым лязом і выгнутай дзяржальняй. Не мае пяра. Цуба авальная або круглая, часам з борцікам з боку клінка да 20 мм вышынёй. Ручка круглая або авальная, трохі выгнутая да ляза, звужаецца да цубы. Часам да ручкі мацуюцца стужкі. Даўжыня мяча традыцыйна роўная адлегласці ад кісці апушчанай рукі да кончыка вуха.
Люедао вельмі паспяхова былі выкарыстаны васьмісцяговымі войскамі як супраць саміх кітайцаў, так і супраць іх суседзяў. Пасля ўварвання Маньчжураў і ўстанаўлення панавання дынастыі Цын (1644–1912 гг.) люедао стаў статутным у імператарскім войску. Люедао быў прыдатны як для пешага, так і для коннага ваяра. Ім былі ўзброены асноўныя часткі войска Цынскай Маньчжурскай Імперыі.
Наша стылізацыя позняга люедао – мае навершша і крыжавіну са сталі. У адрозненні ад папярэдняга варыянта, гэта не мае гуманізатара на вастрыі. Ён лягчэйшы на 100 грам і мае лепшы баланс.

Цуба: сталь 3, D80 мм
Навершша: сталь 3, шар 4 см
Ручка: агульная даўжыня ручкі 17,5 см, даўжыня хопу 13,5 см.
Лязо: сталь 65Г, 6 мм, даўжыня ляза 62,5 см
Агульная даўжыня клінка: 80 см
Баланс: 9,5 см ад гарды
Вага: 0,85 кг