Аўкшотт так апісвае тып XІ у сваёй кнізе Ewart Oakeshott — The Sword in the Age of Chivalry:
Гэты тып шырока выкарыстоўваўся ў 1100-1175 гадах. Аднак ёсць мячы зробленыя дакладна раней.
Доўгі вузкі меч моцна адрозньваецца ад шырокіх і кароткіх клінкоў тыпу Х, лязы паралельныя на працягу 2/3 клінка, пасля звужаюцца да вастрыя. Дол вузкі, не глубокі і цягнецца на 4/5 ляза. Крыжавіна часцей за ўсё прамая і прамавугольная ў перасеку, большасць навершшаў маюць форму бразільскага арэху, хоць досыць шмат і дыскападобных навершшаў. Некаторыя мячы маюць тоўстыя дыскападобныя навершшы са скошанымі краямі (тып Н).
Мы узялі за аснову меч XІ тыпу, які захоўваецца ў Glasgow Museum Reserve Collection, крыху павялічылі памеры і змянілі крыжавіну і навершша на блізкія, але больш зручныя тыпы.
Арыгінальны меч датуееца 1100 годам. Мае даўжыню ляза ў 81.4 см, крыжавіну тыпу 2, навершша тыпу І.
Агульная даўжыня рукаяці:: 25 см, даўжыня хопу 18,5 см.
Крыжавіна: тып 1, даўжынёй 18 см.
Навершша: сталь 3, тып Н дыяметрам 5,5 см
Лязо: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня ляза 90 см.
Агульная даўжыня зброі 115 см.
Баланс: 13,5 см ад ручкі.
Вага: 2 кг.
