Меч тып XVII па Аўкшоту, з калекцыі Брытанскага Музею. Датуецца 1390-1420 гг.
Меч тып XVII па Аўкшоту, з калекцыі Брытанскага Музею. Меч быў знойдзены пад брукам вуліц Лёндана. Да 1942 году, зброя была ў вельмі добрым стане. Аднак у 1950, стан быў вельмі дрэнны, пасля пажару ў старой Сярэднявечнай Галерэі. Парэшткі зброі знаходзяцца ў Tower of London і не прыдатныя да рэстаўрацыі.
Датуецца 1390-1420 гг.
Наша варыянт – гэта стылізацыя. У арыгінала лязо 80 см, а ў нас 90. Да таго, наша лязо шырэйшае, каб штых адпавядаў умовам выкарыстання на фэстах гістарычный рэканструкцыі.

Агульная даўжыня рукаяці:: 25 см, даўжыня хопу 19 см.
Крыжавіна: тып 1, даўжынёй 18 см.
Навершша: сталь3, варыяцыя тыпу Т.
Лязо: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня ляза 90 см.
Агульная даўжыня зброі 115 см.
Баланс: 9,5 см ад ручкі.
Вага: 1,77 кг.