Захоўваецца ў музеі гісторыі Магілёва (Канец XV ст.)
У 2013 годзе ў рацэ Віхра пад Мсціславам мясцовымі жыхарамі былі знойдзеныя даспехі і меч рыцара, датаваныя канцом XV стагоддзя. Па словах дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, дзень гібелі рыцара вызначылі метадам выключэння. Для гэтага супаставілі знешні выгляд даспехаў і запісы летапісаў — і ўсё сышлося.
Паводле летапісу, 4 лістапада 1501 года Мсціслаў абараняў Міхаіл Іжаслаўскі — ішла вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і княствам Маскоўскім. Князю прыйшлося адступаць, і ён выратаваўся ў сценах Мсціслава. Аднак пры пераправе праз раку Віхра, шмат хто з воінаў загінулі. І ўладальнік гэтых даспехаў і мяча ў тым ліку.
Праз 511 гадоў, у жніўні 2013 года, археолагі і дайверы знайшлі на дне ракі Віхура пад Мсціславам даспех і ўнікальны шлем-салад з накладкай тыпу «амар» воіна ВКЛ. Пазней, тут жа знайшлі металічны гульфік і шпору, на якой захаваліся нават падвязкі. Усё гэта было камплектам даспехаў аднаго воіна.
Але меч, прапаў. Дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў расказаў, што меч верагодна выкралі мясцовыя жыхары якія яго знайшлі. Толькі праз 6 гадоў меч атрымалася вярнуць. Відавочна, гэта адзін з мячоў сярэдзіны XV стагоддзя, з-за адсутнасці большай частцы клінка можна толькі меркаваць, што меч належыць тыпу ХХ. Меч выкананы з высокавугляродзістай сталі. На рукаяці мяча ёсць адбітак — таўро, якое пазначае майстра, які яго выкаваў, альбо гільдыю. Цікава адзначыць, што адзін меч с такім таўром захоўваецца у Віленскім гістарычным музеі і яшчэ адзін меч быў нядаўна знойдзены на Галічыне (Украіна). Таму ёсць шанец, што майстэрня знаходзілася на тэрыторыі ВКЛ, але гэта пытанне далейшых даследаванняў.
Крыжавіна тып 2, даўжынёй 18,8 см
Навершша, тып Т, даўжынёй 5,5 см
Зараз агульная даўжыня зброі складае 80,7 см
Даўжыня ляза 58,4
Поўная даўжыня зброі мусіла быць105-107 см, а вага каля 1600 грамаў.
Вялікі дзякуй дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову за інфармацыю аб мячы і за дзейнасць па вяртанні зброі ў Беларусь.
Спасылка на сайт музея: https://museumhm.by/
