Польская шабля тып N1а па Заблоцкаму. Датуецца XVI - XVII стПольская шабля тып N1а па Заблоцкаму. Датуецца XVI - XVII ст

Польская шабля тып N1а па Заблоцкаму. Датуецца XVI — XVII ст.

Захоўваецца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.У.Суворава

Войцэх Заблоцкі так апісвае тып N1а польскай шаблі ў кнізе “Wojciech Zablocki. Ciecia Prawdziwa Szabla”:
“Тып 1а – шабля з дужкай крыжавіны паралельнай ручцы, загнутай да навершша пад тупым вуглом (100-105 градусаў). Выкарыстоўвалася з канца XVI — да 1-й паловы XVIII ст
Крыжавіна мае закругленую дужку паралельную ручцы, загнутую пад тупым вуглом ад 100 да 105, якая даходзіць да навершша. Часам дужка крыжавіны паралельная ручцы злучалася з навершшам, тады звычайна выкарыстоўвалася міндалепадобнае агалоўе.
Дужка крыжавіны паралельная ручцы, звычайна ў перасеку была ў форме паўэліпса (таўшчыня 10-12 мм), з пашырэннем ў сярэдзіне прыкладна да 24 мм, а канец звычайна крыху больш шырокі, пляскаты і круглявы, часам дэкаратыўна аздоблены.
Крыжавіны звычайна вырабляліся са сталі, часта дэкараваныя.
Да дзяржальні прыпаяны або прыклёпаны пярсцёнак да адзінца выраблены ў розных, часта дэкаратыўных формах.
Драўляную ручку, прамую, часцей за ўсё яе абцягвалі скурай і абмотвалі плеценым дротам.
Агалоўе міндалепадобнае мае фартух — паласу металу на ручцы ад агалоўя да крыжавіны, часта дэкаратыўна выразаны і закрываючы тыльны бок ручкі.
Шаблі тыпу 1а часта ўпрыгожваліся накладкамі, якія ўзмацнялі часткі зброі, найбольш схільныя моцным ударам суперніка: цэнтр дужцы крыжавіны паралельнай ручцы і пярсцёнак да адзінца. Упрыгожанні фартуха, заклёпкі-разеткі і г. д. заўсёды маюць форму, якая дазваляе зручней трымаць шаблю.

Апісанне вышэй дакладна апавядае шаблі тыпу 1а, што захоўваецца ў Кобрынскім музеі. Яна мае агульную даўжыню 96 см, даўжыню ляза 82,8 см, выгіб ляза 5,2 см. Шырыня ляза ля крыжавіны – 3 см. Гэтыя памеры адпавядаюць памерам шаблі тыпу 1а па Заблоцкаму.

Лязо мае два шырокіх дола і гравіроўку: «IEZYS MARIA IOZEF»

Польская шабля тып N1а па Заблоцкаму. Датуецца XVI - XVII ст
Польская шабля тып N1а па Заблоцкаму. Датуецца XVI — XVII ст