Шабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова XVI стагоддзяШабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова XVI стагоддзя

Шабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова 16 стагоддзя.

Польска-венгерская шабля караля Стэфана Баторыя. Шаблі гэтага тыпу на першай стадыі распрацоўкі характарызаваліся адкрытай ручкай, доўгім хваставіком ад крыжавіны і прамой крыжавінай. Лязо мела нязначную крывізну і заканчвалася пяром. Гэты тып шаблі распаўсюдзіўся ў Польшчы ў другой палове 16 стагоддзя, у прыватнасці ў часы праўлення Стэфана Баторыя (1576 — 1586).

Даўжыня ляза 840 мм, , шырыня 37-34 мм, таўшчыня 6 мм, крывізна 34 мм. Агульная даўжыня шаблі складае 965 мм. Пяро даўынёй 215 мм. На шалі зроблена гравіроўка: упрыгожванне з выявай льва, бачныя сляды пазалоты. На лязе чатыры адтуліны ў дзве пары, пад імі вузкі кветкавы арнамент, заключаны ў рамку з падвойнай лініяй, пад ім зноў паўтараецца сістэма з чатырох адтулін. Затым зрабілі два вузкіх дола, напрыканцы кароткага з іх зроблены тры адтуліны. Другі дол ідзе паралельна першаму і сканчаецца на 2/3 даўжыні пяра. Ручка прамая, пакрыта чорнай скурай, дадаткова мае насцечку ў выглядзе спіралі, там змешчаны тонкі срэбны дрот, дадаткова пазалочаны. Агалоўе міндалепадобнае, злёгку нахілена да ляза, зроблена з срэбра і пазалочана. Крыжавіна з сталі даўжынёй 270 мм, пакрыта пазалочаным срэбным лістом. Вусы якія ідуць на ляз і рукаяць прыкладна 200 мм у даўжыню.
Похвы з дрэва пакрыты чорнай скурай. Фурнітура з срэбра і дадаткова пазалочана.
Акрамя таго, захаваліся скураныя папругі каб вешаць похвы на пояс.

Шабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова XVI стагоддзя
Шабля Стэфана Баторыя захоўваецца ў Muzeum Wojska Polskiego, другая палова XVI стагоддзя