Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля)Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля)

Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля) з калекцыі Muzeum Wojska Polskiego, пачатак XVII стагоддзя.

Гусарская шабля тып N1b, ужывалася ў XVIІ і першай палове XVIІІ стагоддзя. Шмат спецыялістаў лічаць яе найлепшай польскай шабляй. Зачынены эфес, абараняючы далонь, лічыцца адметнасцю гэтай шаблі. Гусарская шабля – зарадзілася ў Рэчы Паспалітай. Яна прызначалася да цяжка ўзброенай адаспешанай конніцы – крылатых гусар. Гэта была баявая зброя, даволі цяжкая, з невялікай крывізной ляза, з двухбаковавострым пяром такой жа шырыні, як і лязо. прыстасаваная, перш за ўсё да сякучых удараў, але прыдатная і да колючых удараў. Наяўнасць шырокага пярстёнка для адзінца дазваляе хутка змяніць кірунак удараў пры пешай дуэлі. У той жа час цэнтр цяжару дае магчымасць наносіць моцныя ўдары з каня. Дзякуючы зачыненаму эфесу далонь была добра абаронена. Шаблі маглі мець простыя сталёвыя крыжавіны без упрыгожванняў.

Пярэдні вус загібаўся, ахоўваючы далонь уладальніка ад удараў. Часам рукаяць мела палюх — пярсцёнак да адзінца. Эфес звычайна быў сталёвы.

Гэта другі варыянт нашай рэканструкцыі шаблі з калекцыі Muzeum Wojska Polskiego з дастаткова простым але функцыянальным лязам. Гэтым разам мы зрабілі лязо па памерах, якія апісаў Заблоцкі ў кнізе “Wojciech Zablocki. Ciecia Prawdziwa Szabla”. І атрымалі шаблю вагой 0,9 кг. – самая лёгкая шабля, што мы рабілі з лязам даўжыйшым ўа 75 см. Заблоцкі піша, што гэта шабля належыць да тыпу 2а, але відавочна, што гэта тып 1b. Аўтар зазначыў, што канструкцыя гэтай шаблі сведчыць про ўплыў Венгрыі, магчыма пачатак 17-га стагоддзя. Для таго каб шаблей мог карыстацца як праўша, так ляўша, нам давялося адмовіцца ад палюха (пярсцёнак да адзінца).

Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля)
Польская шабля тып N1b па Заблоцкаму (Гусарская шабля)

Агульная даўжыня рукаяці: 12,5 см.
Ляз: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня лязу 77 см.
Агульная даўжыня зброі: 90 см.
Баланс: 20 см ад рукаяці.
Вага: 0,9 кг.
#беларускаязброя #зброя_беларусаў #літвінская_зброя #ліцвінская_зброя