Мастерская "Зброевы фальварак"

Зброевы фальварак -творческая мастерская кузнецов-оружейников г. Минск

Турэцкая шаблі Клыч
0

Турэцкая шабля Клыч

Наш варыянт турэцкай шаблі Клыч. XVI—XVII стагоддзе, з калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія.

Гэта зброя прышла да нас з замежжа, але шырока ужывалася нашымі продкамі.
Кылыч, клыч, кіліч (тур. Kılıç – Кылыч), англ. QILIJ – радавое паняцце для абазначэння доўгалязовай зброі ў Турцыі. У Вялікім Княстве Літоўскім – клыч азначаў адзін з відаў турэцкай шаблі. Выгіб клінка пачынаецца з канца другой трэці. Верхняя трэць ляза – прамая. Пяро займае большую частку верхняй траціны клінка. Долы, у большасці выпадкаў, адсутнічаюць. Ручка прамая або выгнутая (наверша не выступае за рукаяць). Крыжавіна выкарыстоўвалася простая. Вага шаблі адрозніцаецца, у сярэднім, ад аднаго да паўтара кілаграма. Клыч – шабля, якая выкарыстоўвалася як пешымі ваярамі так і вершнікамі. Масіўнае пяро дазваляла выкарыстоўваць яго супраць ваяроў у даспехах высокай ступені абароны.

У XV стагоддзі клыч распаўсюджваецца на землях ВКЛ. А пасля, ужо ў Рэчы ператвараецца ў папулярную зброю – венгерска-польскую шаблю. Прыблізна ў 1670 годзе на базе клыча з’явілася Карабэла (ад турэцкага слова karabela: чорная атрута); гэта зброя стала вельмі папулярнай у войску Рэчы Паспалітай.

Арыгінал – клыч XVI- XVII cтагоддзя, захоўваецца калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія. Мае аздабленне з золата і таўро майстра MUSA.
Наш варыянт без упрыгожванняў і мае больш доўгі і шырокі дол.

Турэцкая шабля Клыч

Турэцкая шабля Клыч

Крыжавіна:

даўжыня 17 см

Даўжыня пяра:даўжыня пяра: 31 см.
Рукаяць:

агульная даўжыня рукаяці: 12 см.

Лязо:

сталь 65Г, 6 мм, цвердасць 55 адзінак, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, даўжыня лязу 75 см.

Агульная даўжыня:

Агульная даўжыня зброі: 87 см.

Вага:

1,2 кг.

Асабливасцi: шырокі дол.

 


вклдеревоковкапольскаясаблясредневековьесталь 65гшляхта

Janberg • 05.05.2020


Предыдущая запись

Следующая запись