Вакідзасі японская кароткалязовае зброя. Гэта тая ж катана, але карацей. Даўжыня ляза вакідзасі — 30-60 см. Дыяметр цубы, мог быць трохі меншы, але шырыня і перасек клінка – ніколі.
Вакідзасі мог служыць дадаткам да асноўнага ўзбраення, але мог з’яўляцца і самастойнай баявой адзінкай. Традыцыйна вакідзасі быў парай для катаны.
Даўжыня ручкі вакідзасі складае звычайна паўтара-два хопу далоні (каля 20 см), без адметных асаблівасцяў. Зазвычай, яе апляталі тасьмою (абсалютная большасць асобнікаў), але асобныя каштоўныя мячы,, маглі мець гладкую ручку, абцягнутую скурай, або цалкам пакрытыя гравераваным металам.
Наша версія – гэта стылізацыя, без лініі хамон і без пракоўвання 1000 пластоў.
Цуба з’яўляецца стылізацыяй жалезнай цубы перыяду Эда. Фучы, касіра і мэнукі выкананы з выявамі птушак, як зрэшты і цуба.
Абкрутка ручкі выканана ў стылі «хінэры-макі», стыль просты, надзейны і практычны.

Агульная даўжыня ручкі: 16,5 см.
Цуба: сталь 3, дыяметр 8 см, таўшчыня 5 мм.
Муфта «фучы» (фуціганэ) і «касіра» (цука-гасіра): латуневыя адліваныя.
Накладкі «мэнукі»: латуневыя літыя.
Лязо: сталь 65Г, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, цвёрдасць 55 адзінак, даўжыня ляза 47,5 см.
Агульная даўжыня клінка 64 см.
Баланс: 9 см ад ручкі.