Наш варыянт турэцкай шаблі Клыч. XVI—XVII стагоддзе, з калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія.
Гэта зброя прышла да нас з замежжа, але шырока ужывалася нашымі продкамі.
Кылыч, клыч, кіліч (тур. Kılıç — Кылыч), англ. QILIJ — радавое паняцце для абазначэння доўгалязовай зброі ў Турцыі. У Вялікім Княстве Літоўскім — клыч азначаў адзін з відаў турэцкай шаблі. Выгіб клінка пачынаецца з канца другой трэці. Верхняя трэць ляза — прамая. Пяро займае большую частку верхняй траціны клінка. Долы, у большасці выпадкаў, адсутнічаюць. Ручка прамая або выгнутая (наверша не выступае за рукаяць). Крыжавіна выкарыстоўвалася простая. Вага шаблі адрозніцаецца, у сярэднім, ад аднаго да паўтара кілаграма. Клыч — шабля, якая выкарыстоўвалася як пешымі ваярамі так і вершнікамі. Масіўнае пяро дазваляла выкарыстоўваць яго супраць ваяроў у даспехах высокай ступені абароны.
У XV стагоддзі клыч распаўсюджваецца на землях ВКЛ. А пасля, ужо ў Рэчы ператвараецца ў папулярную зброю — венгерска-польскую шаблю. Прыблізна ў 1670 годзе на базе клыча з’явілася Карабэла (ад турэцкага слова karabela: чорная атрута); гэта зброя стала вельмі папулярнай у войску Рэчы Паспалітай.
Арыгінал – клыч XVI- XVII cтагоддзя, захоўваецца калекцыі Музэя Вікторыі й Альбэрта, Лондан, Англія. Мае аздабленне з золата і таўро майстра MUSA.
Наш варыянт без упрыгожванняў і мае больш доўгі і шырокі дол.

| Крыжавіна: | даўжыня 17 см |
| Даўжыня пяра: | даўжыня пяра: 31 см. |
| Рукаяць: | агульная даўжыня рукаяці: 12 см. |
| Лязо: | сталь 65Г, 6 мм, цвердасць 55 адзінак, таўшчыня 6 мм, таўшчыня сякучага пруга 2 мм, даўжыня лязу 75 см. |
| Агульная даўжыня: | Агульная даўжыня зброі: 87 см. |
| Вага: | 1,2 кг. |
| Асабливасцi: | шырокі дол. |
Купіць шаблю у рамеснікаў майстэрні «Зброевы фальварак»
